«Вы маўчыце, значыць, не змагаецеся»: Зяленскі зноў звярнуўся да расіянаў
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім штодзённым вячэрнім відэазвароце звярнуўся да расіян на ўкраінскай мове.
«Калі ў вас грамадзянства Расіі і вы маўчыце, значыць, вы не змагаецеся, а значыць, гэтым вы падтрымліваеце. І дзе б вы ні знаходзіліся — як на тэрыторыі Расіі, так і за мяжой — ваш голас павінен гучаць у падтрымку Украіны», — сказаў ён.
«Працуем над новымі санкцыямі супраць Расіі і над тым, каб прастымуляваць грамадзян дзяржавы-тэрарыста адчуць сваю частку адказнасці за тое, што адбываецца», — дадаў украінскі прэзідэнт.
Раней, у апублікаваным 8 жніўня інтэрв'ю газеце Washington Post Зяленскі заклікаў краіны Захаду забараніць грамадзянам Расіі ўезд на сваю тэрыторыю. Гэта выклікала шырокі рэзананс, а ў Еўрасаюзе не выключылі увядзення забароны на выдачу расіянам турыстычных віз.
12 жніўня Зяленскі прызнаў, што некаторыя грамадзяне Расіі могуць знаходзіцца пад пагрозай у сваёй краіне і заклікаў даваць такім людзям палітычны прытулак.
-
«Чаша перапоўнена». Кандыдат у канцлеры Германіі прапанаваў жорсткі план па барацьбе з нелегальнай міграцыяй
-
Справу расійскага палітолага Суздальцава аб паклёпе на Лукашэнку вярнулі на даследаванне ў пракуратуру
-
На «Еўрабачанне» ад Ізраіля паедзе дзяўчына, якая выжыла падчас нападу ХАМАС на фестываль Nova
Каментары