Галоўчанка заявіў, што сур'ёзным выклікам Беларусі і Расіі стала абвешчаная эканамічная вайна
У свеце наступіў перыяд эканамічнай турбулентнасці. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета ў пашыраным складзе, паведамляе БелТА.
«Сітуацыя ў сусветнай эканоміцы змянілася. Пачаўся новы і, мабыць, доўгатэрміновы перыяд эканамічнай турбулентнасці. Рост цэн на энерганосьбіты, сыравіну і тавары суправаджаецца агульнасусветным усплёскам інфляцыі, якая б'е шматгадовыя рэкорды па ўсім свеце», — мяркуе прэм'ер.
Паводле яго слоў, усе сусветныя цэнтры схільныя лічыць, што свет уваходзіць у эпоху новай эканамічнай рэцэсіі. Становяцца відавочнымі шматлікія праблемы, у тым ліку пагроза голаду ў шэрагу рэгіёнаў свету, што можа выклікаць наступную хвалю сацыяльна-палітычных катаклізмаў. «Сур'ёзным выклікам для Беларусі і Расіі з'яўляецца абвешчаная эканамічная вайна, якая накіраваная на ізаляцыю нашых краін і раскол нашага Саюза. Аднак дзякуючы існаванню ЕАЭС, мы не апынуліся адзін на адзін з цяжкасцямі», — сказаў Раман Галоўчанка.
Каментары