Эканоміка

«Еўраопт» выпусціў валютныя аблігацыі ў далярах пад касмічныя 10% гадавых

«Еўрагандаль» («Еўраопт», «Хіт!» і «Грошык») выпусціў валютныя аблігацыі. Размяшчэнне аблігацый пачнецца заўтра, 20 красавіка. Сярод валютных аблігацый, выпушчаных у гэтым годзе, яны даюць самы высокі працэнт. На 2 пункты большы, чым самы апетытны дэпазіт, паведамляе Onliner.by.

— Намінал адной аблігацыі складае 1000 даляраў. Фіксаваная стаўка даходу — 10% гадавых у валюце. Выплата даходу ажыццяўляецца штоквартальна, атрыманы прыбытак не абкладаецца падаходным падаткам, — удакладнілі ў кампаніі.

Тэрмін пагашэння каштоўных папер — 1 кастрычніка 2026 года. Да гэтага моманту іх можна будзе прадаць на другасным рынку, падарыць або выкарыстаць у якасці закладу.

— Выплата даходу і пагашэнне аблігацый праводзяцца ў беларускіх рублях па курсе Нацбанка на дату плацяжу. Прывязка да курсу даляра ад моманту куплі да пагашэння гарантуе абарону зберажэнняў. Выручка кампаніі за мінулы год склала 5,8 млрд рублёў, паказаўшы рост у 11,5%, а чысты прыбытак павялічыўся амаль у 2,4 раза — да 105 млн рублёў. Мы — адзіная ў краіне кампанія, якая мае крэдытны рэйтынг адразу ад трох агенцтваў: Fitch Ratings, Standard&Poor’s і «Эксперт РА», — адзначыў прэс-сакратар кампаніі Ягор Хрусталёў. — Папярэднія 23 выпускі аблігацый у большасці сваёй даўно пагашаныя.

Набыць аблігацыі можна без камісіі ў касах ААТ «ААБ Беларусбанк», дыстанцыйна праз інтэрнэт-банкінг «Беларусбанка» альбо на інвестыцыйнай платформе «Фінап24».

Каментары

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў26

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам15

Пад Мінскам прадалі ўчастак за рэкордныя грошы

КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы30

Time змясціў на вокладку Трампа, які змятае дакументы ў Авальным кабінеце 3

За ўдзел у пратэстах судзяць 29-гадовую настаўніцу сталічнай гімназіі4

Кіраўнік МАРГ распавёў, што гандлю варта ўспомніць з савецкага мінулага11

Паглядзіце, колькі мінчукоў стаяла ў чарзе па ваду на Вадохрышча ФОТЫ11

Беспілотнікі атакавалі Казань. У горадзе чулі выбухі2

Былога прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса спрабуюць арыштаваць за згвалтаванне 15-гадовай актывісткі. Яна нарадзіла ад яго8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў26

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў

Галоўнае
Усе навіны →