18-гадовы палітвязень Давід Збаранскі 13 красавіка пабраўся шлюбам са сваёй дзяўчынай Алінай, паведамляе «Вясна». Прапанову Давід зрабіў яшчэ падчас іх спаткання ў СІЗА.
Давіда затрымалі 30 лістапада 2020 года. Яго асудзілі да трох гадоў калоніі за ўдзел у масавых беспарадках у Брэсце 10 жніўня па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.
На момант затрымання хлопцу было 17 гадоў. Тэрмін палітвязень адбывае ў бабруйскай калоніі.
Каментары