Генпракуратура хоча спагнаць з Паўла Латушкі 6,5 мільёна рублёў
Падставай для спагнання Генпракуратура называе «шкоду» на суму 2,308 млн рублёў за нібыта «фінансаванне незапатрабаваных кінапраектаў» яшчэ ў 2011 годзе, а таксама 4,163 млн рублёў за «пагромы, падпалы і знішчэнне маёмасці па закліках Каардынацыйнай рады», паведамляецца ў тэлеграм-канале палітыка.
Пры гэтым, як падкрэслівае сам Латушка,
«ніякіх заклікаў і планаў Генеральнай пракуратурай не прад'яўлена, не прад'яўлена таксама ні фота, ні відэа падпалаў і пагромаў. Адсутнічаюць заявы пацярпелых і доказы нанесеных якіх бы там ні было разбурэнняў».
На Латушку заведзена ажно сем палітычна матываваных крымінальных спраў.
Каментары