Дачка Уладзіміра Машкова: Бацька папрасіў мяне з дочкамі вярнуцца ў Расію і папрасіць прабачэння за здраду
Дачка вядомага расійскага акцёра Уладзіміра Машкова актрыса Марыя Машкова, якая жыве з дзецьмі ў ЗША, дала інтэрв'ю тэлеканалу CNN. Яна не магла паверыць у тое, што адбываецца з яе бацькам.
«Тое, што адбываецца цяпер, у гэта немагчыма паверыць. І факт, што так шмат рускіх, уключаючы майго бацьку, вераць, што гэты гвалт хоць неяк апраўданы, разбівае мне сэрца. Але, вядома, гэта нельга параўнаць з тым, што цяпер адчуваюць украінскія людзі, якія паміраюць. Я гаварыла са сваім бацькам учора па тэлефоне, і цяпер я ў гэта [што ён за вайну з Украінай] веру, на жаль».
Актрыса распавяла, што бацька папрасіў яе неадкладна вярнуцца ў Расію разам са сваімі дочкамі, «каб быць добрай расіянкай, каб прасіць прабачэння за здраду, каб быць з рускімі людзьмі, са сваім народам у барацьбе з украінскім нацызмам».
Уладзімір Машкоў быў сярод выступоўцаў на мітынгу-канцэрце з нагоды анексіі Крыма ў «Лужніках» 18 сакавіка.
Каментары