На Беларускай чыгунцы можа адбыцца яшчэ адна маштабная зачыстка нелаяльных
Пра магчымую зачыстку паведамляе Аб'яднанне чыгуначнікаў Беларусі. У першую чаргу, паводле звестак Аб'яднання, будуць звальняць тых, хто працуе з дакументамі абмежаванага распаўсюджвання і работнікаў, звязаных з арганізацыяй руху цягнікоў.
КДБ, маўляў, «перажывае», што не можа забяспечыць 100%-ую гарантыю бяспекі руху вайсковых эшалонаў і абарону ад уцечкі даных, якія тычацца графікаў руху вайсковых эшалонаў з кантрольным часам прасоўвання, перапісак з Упраўленнем ваенных паведамленняў Беларусі і Расіі і іншай падобнай дакументацыі.
Таксама з сённяшняга дня ва Упраўленні, аддзяленнях і ў падраздзяленнях Беларускай чыгункі на подпіс супрацоўнікам нібыта даюць паперу з пагрозамі аб крымінальнай адказнасці за дачыненне да рэйкавай вайны і заклікі да яе.
Каментары