З Мазыра ў Маскву. Паміж Расіяй і Беларуссю аднаўляюцца рэгулярныя аўтобусныя маршруты
Пасля адмены абмежаванняў на перамяшчэнне паміж Расіяй і Беларуссю аднаўляюцца рэгулярныя аўтобусныя маршруты.
«Гомельаблаўтатранс» цяпер вывучае попыт на пасажырскія перавозкі.
З 25 сакавіка арганізоўваецца рэгулярны міжнародны маршрут Мазыр — Масква. Будзе попыт, адкрыюцца і маршруты да Клінцоў, Навазыбкава, Бранска.
Беларуская чыгунка з 2 мая запускае цягнік Мінск — Анапа. Праезд гэтым цягніком прадугледжаны толькі для грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
Каментары