Грамадства

Усе беларускія дыпламаты пакінулі Украіну

Ігар Сокал заявіў, што 11 супрацоўнікаў беларускага пасольства пакінулі Украіну. Апошні супрацоўнік прайшоў надгляд і перасёк мяжу сёння а 9-й раніцы.

Фота: Спутнік

Беларускі пасол Ігар Сокал таксама пракаментаваў сітуацыю, што адбылася на памежным пераходзе Магілёў-Падольскі, калі ўкраінскі афіцэр-памежнік спрабаваў уручыць яму 30 сярэбранікаў для старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Анатоля Лапо за тое, што з беларускай тэрыторыі расійскія войскі ўвайшлі ва Украіну.

«Калі камандуючы памежнымі войскамі Украіны Дэйнека прымушае сваіх афіцэраў збіраць гэтыя манеты на паперці для таго, каб камусьці перадаваць, то гэта, напэўна, не зусім добрапрыстойныя ўчынкі. хачу сказаць, што мы досыць доўгі час са сваім калектывам на гэтым пункце пропуску знаходзіліся на памежнай зоне. Нас было 11 супрацоўнікаў», - сказаў Ігар Сокал.

Па яго словах, надгляд доўжыўся ўсю ноч. «Дастаткова сказаць, што мая машына як пасла была цалкам надгледжаная, распакаваная, нават унутраныя элементы адшыўкі здымаліся, асабістыя рэчы былі агледжаныя. Мы заехалі 18 сакавіка а 13.30 на пункт пропуску. Я выехаў у 20.00, а апошні наш супрацоўнік выехаў сёння ў 9.00», — сказаў пасол. 

Нагадаем, што за дзень да нападу Расіі, 23 лютага, Украіну пакінулі ўсе расійскія дыпламаты.

На гэты момант на мяжу з Украінай сцягнутыя 10 беларускіх батальённа-тактычных груп. Кіраўнік Генштаба Беларусі заявіў, што 5 новых БТГ па ратацыі змяняюць 5 ранейшых. Раней беларускія ўлады заяўлялі, што расійскія войскі пакінуць тэрыторыю Беларусі пасля вучэнняў, аднак замест гэтага яны 24 лютага атакавалі Украіну. Беларуская армія дагэтуль не брала непасрэднага ўдзелу ў вайне, абмяжоўвалася тылавой падтрымкай расійскай арміі і прадстаўленнем ёй тэрыторыі і аэрадромаў.

Беларускія войскі цяпер сканцэнтраваныя пад Брэстам, Кобрынам, Пінскам. Учора вяліся працы на навядзенні пантоннага моста цераз Прыпяць каля Лельчыц.

Каментары

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?4

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Усе навіны →
Усе навіны

Пажарныя самалёты афарбоўваюць Лос-Анджэлес у ружовы колер

Швецыя выпрабуе новую тэхналогію «рою дронаў»1

Беларуску пад міжнароднай абаронай адлічылі з польскай паліцэальнай школы, бо яна не змагла пацвердзіць атэстат5

Колькі расійскіх вайскоўцаў знаходзіцца ў Беларусі

Не далі прымераць бялізну, бо заканадаўства нібыта гэта забараняе. Але аказалася, што такіх правіл няма4

Марына Ментусава расказала, каго лічыць сэкс-сімвалам Беларусі39

«Ну і сядзі, рохкай далей». Невядомы засмуціўся, калі не здолеў падмануць беларуса ў інтэрнэце4

У Беларусі забаранілі «Казкі» Пушкіна, выдадзеныя «Умкай»2

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?4

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Галоўнае
Усе навіны →