Грамадства

«Белтэлекам» дазволіў сыходзіць у мінус

Аператар «Белтэлекам» запусціў новую паслугу для сваіх абанентаў. Паслуга «Крэдыт даверу» з’явілася ў адказ на пажаданні карыстальнікаў. Цяпер нават пры адмоўным балансе можна заставацца на сувязі і карыстацца паслугамі. Аднак існуе абмежаванне па суме запазычанасці — 80 рублёў.

«Крэдыт даверу» даступны абанентам наступных паслуг з авансавай формай аплаты:

  • доступ у сетку byfly на тарыфных планах са хуткасцю 200 Мбіт/с і вышэй;
  • «Відэакантроль» на тарыфах «Відэакантроль Дом» і «Відэакантроль Дом лайт»;
  • пакеты паслуг на тарыфах са хуткасцю перадачы дадзеных на прыём 200 Мбіт/с і больш або на тарыфах са хуткасцю перадачы дадзеных 100 Мбіт/с з дадатковымі паслугамі і сэрвісамі (доступ да анлайн-кінатэатраў, «Відэакантроль», «Разумны дом»).

Спецыялісты адзначаюць, што пры дасягненні адмоўнага балансу ў мінус 80 рублёў доступ будзе заблакаваны.

Пасля папаўнення рахунку да станоўчага значэння абаненты змогуць зноў карыстацца інтэрнэтам.

Як падключыць «Крэдыт даверу»?

Зрабіць гэта можна ў сэрвісных цэнтрах, у кабінеце карыстальніка або праз прыкладанне «Мой Белтэлекам». Кошт паслугі складае 1 рубель у месяц.

Каментары

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ пачалі новы наступ на Курскім кірунку 

Хлопец падняў дзяўчыну на рукі, упаў — і апынуўся на інвалідным вазку. Але не здаецца1

У ПВТ з'явілася 48 новых рэзідэнтаў, 15 — з замежным капіталам3

Сілавікі затрымалі не толькі брата палітычнага эмігранта з Гомеля, але і яго бацьку1

Падлетку са Жлобіна далі хатнюю хімію за тое, што сарваў дзяржаўны сцяг2

Азербайджан спыніў у краіне дзейнасць «Рассупрацоўніцтва»9

Лукашэнка заявіў пра ўзмацненне паўнамоцтваў мясцовай улады ў дачыненні да прыватнага сектара9

У «Мінск-Свеце» сёння здарыўся патоп4

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць