Каханне і сэкс

Топ-30 самых сэксуальных беларускіх мужчын ад «Нашай Нівы»

«Наша Ніва» не змагла абысці ўвагай Дзень усіх закаханых і склала рэйтынг самых сэксуальных беларускіх мужчын. Музыкі, спартоўцы, бізнэсмены… Кагосьці ўключылі за харызму, кагосьці — за шыкоўную фігуру, кагосьці — за інтэлект. Укласціся ў трыццатку было няпроста: аказалася, у нас шмат годных мужчын.

Парадкавы нумар у рэйтынгу не мае значэння, уведзены проста для падліку.

1. Павел Харланчук

Фота: інстаграм

Купалавец, мадэль, шматдзетны бацька. Ён як Брэд Піт — з гадамі становіцца толькі лепш. Праўда, білборды з Харланчуком у горадзе не пабачыш: леташнюю рэкламу «Элемы», у якой ён зняўся, праз час прыбралі з вуліц.

2. Уладзімір Казлоў

Фота: інстаграм

Саліст фолк-рок гурта Relikt. Калісьці ён працаваў электрыкам у метро, а пасля з галавой сышоў у музыку.

3. Павел Санковіч

Фота: інстаграм

Плывец і 60-разовы рэкардсмен Беларусі. Удзельнічаў у Алімпійскіх гульнях у Пекіне, Лондане і Рыа. Апошнія дзевяць год жыве і трэніруецца ў ЗША. Яго жонка Святлана Хахлова таксама плыўчыха.

4. Эдуард Бабарыка

Фота: штаб Бабарыкі

Мы не маглі не ўключыць у гэты спіс палітвязняў, бо сярод іх шмат годных хлопцаў. Эдуард запускаў паспяховыя краўдфандынгавыя пляцоўкі MolaMola і «Вулей», ніводная з якіх цяпер не даступна. У турме хлопец з чэрвеня 2020 года, суда дагэтуль не было.

5. Мікіта Мікада

Фота: інстаграм

Заснавальнік PandaDoc жыве ў ЗША, у сонечным Сан-Францыска. Выпускнік БДУІРа, ён стварыў кампанію, якая летась стала «адзінарогам» — яе ацанілі ў адзін мільярд даляраў. Мікіта таксама арганізаваў праект дапамогі сілавікам, якія сышлі з органаў, але пасля арыштаў супрацоўнікаў кампаніі прыпыніў яго.

6. Андрэй Ткачоў

Фота: інстаграм

Фітнес-трэнер і валанцёр фонду, які дапамагаў медыкам падчас кавіду. Раней часта здымаўся ў рэкламе і кліпах.

7. Дзяніс Дудзінскі

Шоўмен, спявак. Пасля выбараў быў вымушаны змяніць Мінск на Кіеў і працу ў «Добрай раніцы, Беларусь», што выходзіла на БТ, на ўкраінскую ранішнюю перадачу.

8. Аляксей Садавой

Фота: інстаграм

Мінскі рэстаратар. Сузаснавальнік некалькіх бараў і рэстаранаў — «Пена дзён», ID, Darling, «Бяссонніца», «Хінкальня».

9. Антон Бяленскі

Выпускнік Ліцэя БДУ і ўладальнік чорнага пояса па каратэ. Быў паспяховым бізнэсоўцам. На выбарах стаў валанцёрам штаба Бабарыкі, за што яго і затрымалі. Антон правёў сем месяцаў у СІЗА, пасля чаго атрымаў паўтара года «хіміі».

10. Валер Кавалеўскі

Прадстаўнік па міжнародных справах офіса Святланы Ціханоўскай. Былы беларускі дыпламат (сваю кар’еру пры МЗС ён скончыў у 2006-м) працаваў часовым павераным Беларусі ў ЗША. Да таго як далучыцца да штаба, быў кансультантам у Сусветным банку. 

11. Андрэй Мачалаў

Адвакат, пазбаўлены ліцэнзіі. Не баяўся брацца за палітычныя адміністрацыйныя і крымінальныя справы. З дзяцінства займаецца плаваннем, любіць трыятлон і сплавы на байдарках.

12. Юрый Стыльскі

Фота: інстаграм

Саліст гурта «Дай Дарогу!». У інстаграме спявак любіць радаваць падпісчыц мацаваным торсам. Мае пазашлюбнага сына. «Мне патэлефанавала дзяўчына і паведаміла, што майму сыну 16 гадоў. Вось гэта прыкол. Яны жывуць у Італіі, на беразе мора, у іх усё ў парадку, і ад мяне нічога не трэба», — расказваў ён «НН» у 2015-м.

13. Яўген Юшкевіч

Былы следчы, які пасля працы ў органах сышоў у ІТ. Гаспадар двух сабак — хаскі Якута і дратхаара Ханта. Цяпер Яўген — палітвязень, яго абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. «Нічога б не змяніў — шалёны і цікавы год. Не з’ехаў бы», — перадаваў ён у інтэрв’ю з-за кратаў.

14. Андрусь Бездар

Фота: інстаграм

Архітэктар і сузаснавальнік бюро Zrobim architects. Працуе таксама як дызайнер адзення ў брэндзе UND wear, рыса якога — этна-мінімалізм.

15. Мікіта Мелказёраў

Топавы ютуб-блогер і аўтар канала «Жыццё-маліна». Любіць кроксы, вучыць матчыну мову, не п’е алкаголь. Для знаёмства з дзяўчатамі абірае інстаграм. «Мой спіс жанчын мог патрапіць у РУУС некалькі разоў. Бо тэлефон, у якім ён быў, я аддаў сябрам, калі яны хадзілі на акцыі. Але яны знеслі ўсе наладкі, і спіса майго не засталося. Таму цяпер я нічога не дакажу», — жартаваў Мікіта.

16. Макс Старцаў

Фота: інстаграм

З яго імем звязаны такія культавыя месцы ў сталіцы, як Re:public і хіпстарскі бар «Хуліган» (у 2020-м ён закрыўся). Макс супрацоўнічаў таксама з лэйблам спевака Івана Дорна Masterskaya.

17. Арцём Курэнь

Фота: ilinterviews.com

Харызматычны акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Яго таксама можна пабачыць у кіно — у галоўных ролях фільмаў «Гараш», «Сляды на вадзе», некаторых расійскіх стужак.

18. Аляксандр Васілевіч

Фота: фэйсбук

Сузаснавальнік галерэі «Ў», рэкламных агенцтваў Vondel/Hepta, выдавец kyky.org і The Village. Ён правёў у СІЗА 17 месяцаў. За кратамі Саша напісаў казкі для сваёй маленькай дачкі.

19. Дзмітрый Навоша

Фота: Юрый Чычкоў/«Сакрэт Фірмы»

Былы суўладальнік Sports.ru і кіраўнік беларускага спартовага сайта «Трыбуна». Доўгі час Навоша працаваў у Расіі, але цяпер не рызыкуе туды ездзіць.

20. Сяргей Башлыкевіч

Фота: Сяргей Івашкевіч

Рок-музыка гурта Leibonik. Сяргей і яго гумар родам з Ашмянаў. Раней на канцэртах яго можна было пабачыць у цішотках з імёнамі беларускіх пісьменнікаў. Ці без цішоткі.

21. Яўген Няўгень 

Фота: інстаграм

Паспяхова айцішнік і сузаснавальнік MSQRD (стартап, які выкупіў Facebook). Праграмаваць Яўген пачаў яшчэ ў школе. Летась ён з напарнікам і супермадэллю Наталляй Вадзянавай запусцілі новы праект — дабрачынны аўкцыён сустрэч Locals.org. На гэта Яўгена натхніў беларускі праект «Мае сэнс».

22. Саша Івулін

Фота: інстаграм

Журналіст, аўтар ютуб-канала «ЧестнОК». Летась Саша запусціў футбольнае рэаліці — падпісаў кантракт з камандай «Крумкачы» і стаў трэніравацца разам са спартоўцамі, каб самому трапіць у асноўны склад. Завяршыць яго ён не змог: у мінулым чэрвені хлопца затрымалі. Сашы прысудзілі два гады калоніі.

23. Арцём Лук’яненка

Фота: інстаграм

Саліст гурта NaviBand. З год таму ў знак падтрымкі палітвязняў музыка пагаліў галаву. Трэба сказаць, новы імідж яму вельмі пасуе.

24. Віктар Марціновіч

Без гэтага пісьменніка спіс быў бы не поўны. Элегантны, рамантычны інтэлектуал. Праўда, на спатканне з Віктарам патрапіць можна толькі ў фармаце аўтограф-сесіі: пісьменнік жанаты. Таму пільнуйце новыя раманы.

25. Дзмітрый Кахно

Фота: інстаграм

Вядучы і шоўмен. З нядаўняга часу Дзмітрый з сям’ёй пераехаў у Маскву, дзе, здаецца, арганічна ўпісаўся ў свецкае жыццё. Захапляецца віндсёрфінгам і пляжным валейболам.

26. Вадзім Пракоп’еў

Былы мінскі рэстаратар. Цяпер Пракоп’еў вядзе канал «Радыё Гаага» — з уласцівым яму пачуццём густу, вострым словам і налётам загадкавасці.

27. Максім Труханавец

Фота: інстаграм

Бодзібілдар. Нядаўна пабіў рэкорд Гінеса па колькасці выхадаў на гімнастычных кольцах — зрабіў 305 разоў за гадзіну. Варкаўтам Максім займаецца з восьмага класа, трэніруецца па шэсць дзён на тыдзень. А працуе хлопец праграмістам.

28. Зміцер Вайцюшкевіч

Фота: фэйсбук

Нават не верыцца, што яму 50. Вайцюшкевіч шчаслівы ў трэцім шлюбе. Яго жонка — рэгент хору Галіна Казіміроўская. Адзін з леташніх кліпаў Вайцюшкевіча — «Неверагоднасць» — быў прысвечаны адважным беларускім жанчынам.

29. Андрэй Бонд

Фота: інстаграм

Шоўмен, тусоўшчык. У адным з інтэрв’ю расказваў, што ў яго было больш за 500 дзяўчат, але прызнаецца, што вобраз поп-зоркі — гэта зусім не пра яго. Андрэй любіць эксперыментаваць са знешнасцю — напрыклад, надзець кілт ці пафарбаваць пазногці ў чорны.

30. Віталь Гуркоў

Фота: інстаграм

Шматразовы чэмпіён свету і Еўропы па кікбоксінгу і тайскім боксе, удзельнік музычнага гурта Brutto. Цяпер Гуркоў прымярае ролю трэнера. На апошні чэмпіянат свету па муай-тай ён рыхтаваў спартоўку са зборнай Украіны. 

Чытайце яшчэ:

«Не трэба хавацца і хаваць». Дзмітрый Кахно адказаў тым, хто хэйціў гарачае фота

Каментары

Трагічна загінуў начальнік аддзела СІЗА-120

Трагічна загінуў начальнік аддзела СІЗА-1

Усе навіны →
Усе навіны

Ужо амаль палова расіян заявіла, што вайна прынесла Расіі больш шкоды, чым карысці9

У ЗША бушуе ўраган «Мілтан» ВІДЭА5

Па ўсёй Беларусі проста цяпер назіраюць паўночнае ззянне ФОТЫ

«Стратэгія абмену целаў на тэрыторыю». У Пентагоне ацанілі расійскія страты апошняга месяца3

«Паколькі Расійская імперыя ёсць пустка, залітая гаўном, то мы можам толькі з гэтай пусткі вырывацца»19

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы15

Для пахудзення мужчынам і жанчынам патрэбныя розныя прадукты на сняданак5

Еўрапейцы ўсё менш п'юць віна. Чаму так?4

Вячорка пра момант, калі Лукашэнкі не стане: Ці расіяне паспрабуюць паставіць свайго чалавека, ці да ўлады прыйдзе Ціханоўская67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагічна загінуў начальнік аддзела СІЗА-120

Трагічна загінуў начальнік аддзела СІЗА-1

Галоўнае
Усе навіны →