Грамадства

Затрыманы пісьменнік і публіцыст Севярын Квяткоўскі. Ён паўгода не быў у Беларусі, і яму нават не далі зайсці дахаты

Удзень 19 студзеня Квяткоўскага затрымалі каля дома пасля таго, як ён вярнуўся ў Беларусь з-за мяжы. У 1990-я Севярын працаваў у «Нашай Ніве», газета стала стартавай пляцоўкай для яго літаратурных твораў.

Ён паўгода не быў у Беларусі і вось вярнуўся. Узялі яго каля дома. 

Па інфармацыі знаёмых, яму пагражае крымінальная справа нібыта за нейкі камент у сеціве. Ёсць інфармацыя, што Севярына павезлі ў Пінск. Афіцыйнай інфармацыі пакуль няма. 

Севярын Квяткоўскі — вядомая асоба ў беларускай журналістыцы, інтэлектуалістыцы і прыгожым пісьменстве. 

Ён працаваў журналістам на «Радыё 101,2» (1995—1996), у газетах «Имя» (1995—1996) і Наша Ніва (1996—1999), у беларускай рэдакцыі «Польскага радыё» (1997—1998), на «Радыё Рацыя» (1999—2002) і Радыё «Свабода» (2002—2008). Быў рэдактарам грамадскага блога «Будзьма беларусамі!» (2008—2012). З 2012-га быў публіцыстам Радыё «Свабода».

Як пісьменнік Квяткоўскі дэбютаваў у 1993 годзе ў «Нашай Ніве» імпрэсіямі «На гэтай паперы…», «Момант Мяне», «Парагвай». Піша апавяданні, эсэ, імпрэсіі, мініяцюры, нарысы, фрашкі.

Аўтар кніг «Фрашкі да пляшкі» (2007), «Падарунак для Адэлі» (2012). Таксама аўтар ідэі і сааўтар аўдыёкнігі «Народныя фрашкі. Супольны альбом» (2009), праекта і кнігі «Як стаць беларусам» (2014), сатырычнага рамана-комікса «Каларадская пушча» (2019).

Каментары

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі8

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Самая выдатная палітычная прамова, якую мне прыходзілася чуць». Пазняк не шкадуе эпітэтаў на адрас Трампа64

Найбольш шчаслівым на інаўгурацыі Трампа выглядаў Ілан Маск ВІДЭА22

На крайнім захадзе Беларусі пабачылі рэдкую птушку1

Украінскія беспілотнікі пацэлілі ў нафтабазу ў Варонежскай вобласці. Гэта ўжо другі раз за тыдзень2

Бондараву завярнулі з перайменаваннем вуліцы Каліноўскага ў Мінску7

«Узровень агітацыі ніякі». Дзяржаўная служачая расказала пра атмасферу напярэдадні выбараў2

Якія вуліцы ў Беларусі маюць самыя незвычайныя назвы?2

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў47

Дональд Трамп афіцыйна стаў 47-м прэзідэнтам ЗША7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі8

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі

Галоўнае
Усе навіны →