Паездкі на бульбу. Кіраўнік Мінска згадаў самую яркую падзею падчас сваёй вучобы
На анлайн-сустрэчы са студэнтамі Уладзімір Кухараў пашкадаваў, што цяпер іх не адпраўляюць на сельгасработы.
Сёння кіраўнік Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў правёў анлайн-сустрэчу са студэнтамі. Студэнтка ўніверсітэта «МІПСА» спытала, якая падзея найбольш запомнілася Кухараву падчас вучобы ў ВНУ, пішуць «Мінск-Навіны».
— Калі я вучыўся ў інстытуце, была такая традыцыя: студэнтаў адпраўлялі на сельскагаспадарчыя працы, так званую бульбу. Мы займаліся не толькі ўборкай бульбы, але і буракоў, лёну, працавалі на збожжатаках, — сказаў Кухараў. — Гэты час сапраўды запомніўся як самы яркі. Шкада, што цяпер ВНУ такое не практыкуюць, бо падобныя мерапрыемствы аб'ядноўваюць, дораць сяброў на ўсё жыццё і, вядома, прыносяць карысць.
Каментары