Грамадства

Жонка Фядуты пракаментавала рашэнне мужа не прымаць таблеткі на пратэст супраць абмежаванняў у ліставанні

Сёння стала вядома, што ў Аляксандра Фядуты дыягнаставалі вострую сардэчную недастатковасць: на Валадарцы ў яго здарыўся прыступ стэнакардыі і арытміі. Пры гэтым палітолаг, затрыманы у межах справы па «замаху» на Лукашэнку і членаў яго сям’і, адмовіўся прымаць таблеткі на пратэст супраць абмежаванняў у ліставанні з роднымі. Без іх у мужчыны можа здарыцца інфаркт.

Распыталі жонку Марыну Шыбко пра тое, што яшчэ ёй вядома пра стан мужа.

«Я даведалася ад адваката, што АІФ (Аляксандр Іосіфавіч Фядута — Заўв. рэд) не п’е таблеткі ўжо з 20 снежня. А ў яго цэлы букет захворванняў, у тым ліку сардэчная недастатковасць. Яшчэ калі ён утрымліваўся раней у «амерыканцы», яго абследавалі там і вынайшлі мігацельную арытмію», — расказала Марына Шыбко.

Аляксандр Фядута і Марына Шыбко, фота з сямейнага архіва

Пры гэтым адвакат вязня пакуль у ад’ездзе, таму жанчына даслала мужу ліст, дзе просіць спыніць медыцынскую забастоўку.

«Напісала ў лісце, каб ён пачаў прымаць медыкаменты. Сказала, што гэта дурасць і так горш толькі нам. Буду спадзявацца, што ён прачытаў яго. Таму што самой мне апошні ліст ад яго прыйшоў 15 снежня. Вельмі за яго перажываю».

Нагадаем, Аляксандра Фядуту затрымалі 12 красавіка ў Маскве. Ён разам з Рыгорам Кастусёвым і Юрасём Зянковічам з'яўляецца фігурантам крымінальнай справы аб «змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам».

Чытайце таксама:

«Доктар пацвердзіў рак». Якія навіны ў справе затрыманых па «замаху» на Лукашэнку?

Каментары

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады20

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант, Радзькоў, Пярцоў і Карлюкевіч напісалі кнігу пра Лукашэнку «Наш прэзідэнт»4

Прыднястроўе пагадзілася на пастаўку газу з Малдовы2

У Беларусі ўстанавілі плату за дастаўку пенсіі паштальёнамі. Колькі давядзецца плаціць2

Упершыню жанчына стане губернатарам Ватыкана5

Зяленскі апублікаваў новае відэа з палонным паўночнакарэйскім вайскоўцам1

Азаронак расказаў, як чалавека, які штурхануў яго маці-кандуктарку ў аўтобусе, адправілі ў ізалятар16

У машыне расійскага акцёра Гошы Куцэнкі знайшлі цела забітай жанчыны20

У Мінску святар асвяціў аквапарк з 10-метровага трампліна9

У Мінску гарэў жылы дом6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады20

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →