Улада

Лукашэнка: Да рэферэндуму плануюцца дыверсіі на аб'ектах абароннага комплексу і эканомікі

«У якасці адной з магчымых дат чарговай спробы рэвалюцыі (дня «Х», як яны лічаць) разглядаецца перыяд правядзення канстытуцыйнага рэферэндуму», — пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы кадравыя рашэнні ў сістэме дзяржаўнай бяспекі, піша БелТА.

«Хачу звярнуць увагу: сітуацыя застаецца напружанай, і нам супакойвацца яна не дае. Вам лепш за іншых вядома, што няўдалая спроба дзяржаўнага перавароту не змяніла планаў праціўніка. Калектыўны Захад працягвае ўмешвацца ва ўнутраныя справы краіны, нацэліўшыся на змену ўлады, а самае небяспечнае для нас — знішчэнне незалежнасці нашай дзяржавы. Гэта мы павінны памятаць. Разумець і адчуваць кожны дзень і кожную гадзіну, асабліва вы», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён дадаў, што задзейнічаюцца санкцыі. «Фінансуюцца пратэсты, экстрэмізм, тэрарызм. Падбіраюцца і рыхтуюцца баевікі. Мы гэта не проста ведаем, мы з гэтым працуем. (…) Створаныя пад кантролем спецслужбаў палітэмігранцкія цэнтры ў Варшаве і Вільні нацэльваюць радыкалаў на акцыі застрашвання ў дачыненні да грамадскіх і дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, сілавых органаў. Дабраліся і да судзейскага корпуса», — заявіў Лукашэнка.

Ён распавёў, што дыверсіі плануюцца на аб'ектах абароннага комплексу, эканомікі, жыццезабеспячэння.

«Замежныя спецслужбы і іх памагатыя вывучаюць абстаноўку ў працоўных калектывах, спрабуюць інспіраваць забастоўкі», — заявіў Лукашэнка.

«У якасці адной з магчымых дат чарговай спробы рэвалюцыі (дня «Х», як яны лічаць) разглядаецца перыяд правядзення канстытуцыйнага рэферэндуму» [рэферэндум мае прайсці ў лютым 2022], — дадаў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што выкарыстоўваюцца «апрабаваныя ў іншых краінах сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, разгорнутая псіхалагічная вайна, нацэленая на фармаванне ў насельніцтва Беларусі негатыўнага вобразу ўлады».

«Гэтыя методыкі ўздзеяння накіраваныя на супрацоўнікаў дзяржапарату і сілавікоў з мэтай пераканаць іх у адсутнасці падтрымкі з боку насельніцтва, зарадзіць сумневы ў правільнасці дзяржаўнага палітычнага курсу», — лічыць Лукашэнка.

***

Пра магчымасць тэрактаў заяўлялася ў сакавіку 2021 года. Тады ўлады заявілі, што ў смеццевым баку каля дзіцячай пляцоўкі ў Мінску было закладзена выбуховае прыстасаванне, другое нібыта планавалі закласці ў вайсковай частцы. Але спецслужбы прадухілілі злачынства.

«Тэрор! Ну ўявіце: ішлі б людзі, выбух — колькі б людзей загінула, колькі пацярпела б», — казаў у канцы сакавіка Аляксандр Лукашэнка. 

Каментары

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс14

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік МАРГ распавёў, што гандлю варта ўспомніць з савецкага мінулага10

Паглядзіце, колькі мінчукоў стаяла ў чарзе па ваду на Вадохрышча ФОТЫ11

Беспілотнікі атакавалі Казань. У горадзе чулі выбухі2

Былога прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса спрабуюць арыштаваць за згвалтаванне 15-гадовай актывісткі. Яна нарадзіла ад яго8

«У панядзелак вам будзе вельмі весела глядзець тэлевізар». Трамп выступіў перад прыхільнікамі напярэдадні інаўгурацыі1

Чаму Карпенка не можа пасадзіць Бондараву? Разважае Вольга Лойка15

Ярмошына: Я не магу падтрымаць культ асобы Сталіна. Сям'я майго бацькі была раскулачаная, палова загінула11

Беларус купіў дзіцячы садок, у які сам хадзіў 30 гадоў таму

Трагедыі на пешаходных пераходах: чаму кіроўцы збіваюць людзей? Інструктар называе памылкі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс14

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс

Галоўнае
Усе навіны →