Літаратура

Памёр Ігар Шклярэўскі — расійскі паэт родам з Бялынічаў. Ён перакладаў на рускую Купалу, Танка, Барадуліна

Памёр паэт-шасцідзясятнік, ураджэнец Бялынічаў Ігар Шклярэўскі. Яму было 83 гады. Пра гэта паведаміў Саюз беларускіх пісьменнікаў, перадае Радыё Свабода.

Ігар Шклярэўскі і Рыгор Барадулін у Маскве, 1960-я
Ігар Шклярэўскі і Рыгор Барадулін у Маскве, 1960-я.

Ігар Шклярэўскі пасля заканчэння ў 1965 годзе Літаратурнага інстытута імя Горкага застаўся на сталае месца жыхарства ў Маскве. Быў чальцом рэдкалегіі часопіса «Юность», грамадскай рады «Литературной газеты». Некаторыя ягоныя творы прызнаваліся «ідэйна заганнымі», здымаліся з друку або доўга чакалі свайго часу.

Пераклаў на расійскую мову вялікую колькасць беларускіх паэтаў: Міколу Гусоўскага, Янку Купалу, Максіма Танка, Анатоля Вялюгіна, Рыгора Барадуліна, Пімена Панчанку, Аляксея Пысіна, Генадзя Бураўкіна ды іншых.

Нізку вершаў самога Ігара Шклярэўскага на беларускую пераклаў паэт Міхась Скобла.

Ігар Шклярэўскі нарадзіўся 25 чэрвеня 1938 года ў Бялынічах на Магілёўшчыне ў сям’і настаўнікаў. Скончыў Бялыніцкую сярэднюю школу, паступіў у Магілёўскі педагагічны інстытут, але вучобу кінуў.

Працаваў ліцейнікам на заводзе «Строммашина», каморнікам на казахстанскай цаліне, матросам рыбалоўнага траўлера на Ціхім акіяне, журналістам раённай газеты ў Прыморскім краі. Затым вярнуўся дадому, уладкаваўся ў газету «Зорка».

У 1962 годзе выйшаў першы зборнік вершаў Ігара Шклярэўскага «Я иду», праз два гады — кніга «Лодка».

Па накіраванні Саюза пісьменнікаў Беларусі паступіў у Літаратурны інстытут імя Горкага і застаўся ў Маскве. Выдаў зборнікі вершаў, напісаныя па-расійску: «Фортуна», «Воля», «Ревность», «Похолодание», «Дозорная ветка», «Тайник», «Брат», «Неназванная сила», «Гость», «Слушаю небо и землю», «Красная книга», «Глазы воды», «Мне всё понятней облака».

У 2018 годзе ў Бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў» выйшла ягоная кніга выбранага «Ожерелье сушёных грибов».

Каментары

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?5

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп аб'явіў аб выхадзе ЗША са складу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя6

Ноччу беспілотнікі атакавалі Смаленск і іншыя расійскія гарады2

Ціханоўская — Трампу: Беларускі народ з'яўляецца саюзнікам ЗША17

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны13

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

Чарга з легкавікоў на польскай мяжы амаль знікла

Дабратвор перадумаў праводзіць у Варшаве пікет за Канапацкую. І вось чаму22

Толькі сем беларусаў атрымалі прытулак ва Украіне ў мінулым годзе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?5

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Галоўнае
Усе навіны →