Свет

Лукашэнка абвінаваціў Львоў і Кіеў у тым, што не хацелі прыняць «замініраваны» Ryanair. Украінскія дыспетчары: Гэта хлусня

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што некаторыя гарады не захацелі прыняць самалёт Ryanair пасля паведамлення аб мінаванні. Палітык абвінаваціў Кіеў, Львоў, Вільню і Варшаву. Украінцы гэта абвяргаюць.

Палітык выказаў здагадку, што іншыя краіны пабаяліся адказнасці і таму не прынялі самалёт «з выбухоўкай». Ён нават адзначыў, што камусьці «магло быць трэба, каб самалёт спыніўся ў Мінску».

«Чаму камандзір экіпажа вырашыў пасадзіць у Мінску, калі да Вільні заставалася каля 70 кіламетраў? Чаму ніхто не захацеў прыняць самалёт, калі мы паведамілі аб закладзенай выбухоўцы? Ні Вільня, куды ён ляцеў, ні Варшава, ні Львоў або Кіеў», — заявіў палітык.

Насамрэч паведамленне аб неабходнасці прыняць самалёт з выбухоўкай не паступала ўкраінскім дыспетчарам. Пра гэта журналістам 24 канала распавяла прэс-сакратарка дзяржаўнага прадпрыемства «Украерорух» Аксана Ожыгава.

«Інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці», — заявіла Ожыгава.

Кіраўнік прадпрыемства Андрэй Ярмак паведаміў, што на працягу 25-хвіліннага знаходжання самалёта ў Львоўскім раёне палётнай інфармацыі перамовы экіпажа з украінскімі дыспетчарамі праходзілі ў штатным рэжыме. Ніякія паведамленні аб нестандартнай сітуацыі на борце самалёта і запыты на змяненне плана палёту не паступалі ні з якіх крыніц.

У прэс-службе аэрапорта «Кіеў» таксама распавялі, што не атрымлівалі паведамлення аб замініраваным самалёце.

Каментары

Кубракоў адправіў на мяжу з Украінай АМАП і ўнутраныя войскі — «каб не дапусціць прарыву УСУ»5

Кубракоў адправіў на мяжу з Украінай АМАП і ўнутраныя войскі — «каб не дапусціць прарыву УСУ»

Усе навіны →
Усе навіны

Таджыкістан парэкамендаваў сваім грамадзянам пакуль не ездзіць у Беларусь

Расія перайшла ў контрнаступ у Курскай вобласці, ударыла ў фланг — ваенкары5

Кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ распавяла, чаму раптоўна звольнілася ў 2022 годзе і як з'ехала ў Аўстралію28

Расійскі апазіцыянер Кара-Мурза на сустрэчы з Макронам падняў пытанне беларускіх палітвязняў10

«Каб быць з фізічным светам на ты». Журналіст Галко, перабраўшыся з Украіны ў Польшчу, пайшоў працаваць на стайню3

Беларус здолеў пераканаць суд, што яго прызналі пагрозай для бяспекі Польшчы беспадстаўна

У Моталі збіраюцца паставіць помнік першаму прэзідэнту Ізраіля3

«З мэтай уцягвання ў згубную дзейнасць». Стала вядома, у чым канкрэтна абвінавачваюць гісторыка Ігара Мельнікава5

Пад Лідай кіроўца ўрэзаўся ў машыну дарожнай службы і загінуў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кубракоў адправіў на мяжу з Украінай АМАП і ўнутраныя войскі — «каб не дапусціць прарыву УСУ»5

Кубракоў адправіў на мяжу з Украінай АМАП і ўнутраныя войскі — «каб не дапусціць прарыву УСУ»

Галоўнае
Усе навіны →