Пяскоў перасцярог ад празмерных чаканняў ад сустрэчы Пуціна і Байдэна
Масква не чакае новай перазагрузкі ад сустрэчы прэзідэнтаў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Джо Байдэна, якая запланаваная на 16 чэрвеня ў Жэневе.
Пра гэта на брыфінгу заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, паведамляе РБК.
«Ну, напэўна, мы тут не сталі б казаць пра перазагрузку. Вопыт перазагрузкі ў нас не самы лепшы <…> Чакаць, што падчас адной сустрэчы атрымаецца выйсці на разуменне, было б няслушна», — сказаў ён.
«Важна, што прэзідэнты атрымаюць магчымасць абмяняцца думкамі, супаставіць пазіцыі», — дадаў Пяскоў і адзначыў, што гэтыя пытанні ўяўляюць цікавасць для ўсяго свету.
«Я б прапанаваў не спадзявацца на празмерныя чаканні», — рэзюмаваў прадстаўнік Крамля.
Раней паведамлялася, што на сустрэчы будзе ўзнята пытанне Беларусі.
Каментары