Свет

Расія набрала замоваў на вакцыну «Спутнік V», але адправіла ўсяго 8%

Расія набрала шмат замоваў на вакцыну ад каранавіруса «Спутнік V», але адправіла ўсяго 8% ад замоўленага, падлічыў Forbes, звёўшы разам разрозненыя звесткі пра экспартныя замовы і рэальныя пастаўкі.

Да 21 мая Расія паставіла на экспарт 16,3 млн доз, пераважна першых. У самой краіне, паводле апошніх афіцыйных звестках ад 12 мая, выкарыстана 24 млн доз і цалкам прышчэплена каля 15 млн чалавек (10,5% насельніцтва).

Усяго ў Расіі экспартных замоваў на 205 млн доз або на 100 млн чалавек. Гэта азначае, што пакуль выканана 8% кантрактаў.

Аб пастаўках дамовіліся не менш за 45 краін, але больш за палову экспартнага «Спутніка V» закантрактавалі ўсяго чатыры: Турцыя (50 млн), Мексіка (24 млн), Аргенціна (20 млн) і Венесуэла (20 млн).

Геаграфія фактычных паставак іншая — лідзіруе Аргенціна (больш за 6,5 млн доз), Мексіка (2,4 млн) і Венгрыя (2 млн). Большасць іншых замоўцаў атрымалі мізэрную долю — да прыкладу, Венесуэла 430 тысяч са сваіх 20 млн доз, Шры-Ланка 15 тысяч з 13 млн.

Каментары

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады20

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

Прыднястроўе пагадзілася на пастаўку газу з Малдовы2

У Беларусі ўстанавілі плату за дастаўку пенсіі паштальёнамі. Колькі давядзецца плаціць2

Упершыню жанчына стане губернатарам Ватыкана5

Зяленскі апублікаваў новае відэа з палонным паўночнакарэйскім вайскоўцам1

Азаронак расказаў, як чалавека, які штурхануў яго маці-кандуктарку ў аўтобусе, адправілі ў ізалятар16

У машыне расійскага акцёра Гошы Куцэнкі знайшлі цела забітай жанчыны20

У Мінску святар асвяціў аквапарк з 10-метровага трампліна9

У Мінску гарэў жылы дом6

У Гродне дзіця два месяцы крала цацкі з крамы. Яго маці хоча падаць у суд на прадаўцоў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады20

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →