Людзей, якія ўжо паспелі сесці ў самалёт, папрасілі пакінуць салон, яго даглядаюць людзі з сабакамі.
Самалёт кампаніі Lufthansa павінен быў вылецець у 14.20.
Затым мінскі аэрапорт напісаў, што атрымаў паведамленне «ад неўстаноўленых асоб аб намеры здзейсніць тэрарыстычны акт у дачыненні да рэйса LH1487 авіякампаніі Lufthansa па маршруце Мінск — Франкфурт. Вылет быў запланаваны на 14:20. Пасадка на дадзены рэйс была прыпыненая».
У выніку паведамленне пра «падрыхтоўку тэракта» на борце самалёта Мінск — Франкфурт не пацвердзілася. Ён рыхтуецца да ўзлёту.
Каментары