Прэм'ер-міністр Бельгіі Аляксандр Дэ Кроа заклікаў Еўрасаюз разгледзець магчымасць увядзення санкцый супраць Беларусі, у тым ліку забараніць самалётам авіякампаніі «Белавія» сядаць у аэрапортах краін ЕС, у сувязі з экстраннай пасадкай у Мінску самалёта ірландскай кампаніі Ryanair (Афіны — Вільня).
Пра гэта ён напісаў у нядзелю на сваёй старонцы ў Twitter, піша ТАСС.
«Прымусовая пасадка рэйса Ryanair ў Беларусі непрымальная. Заўтра ЕС павінен даць выразны і недвухсэнсоўны адказ. <…> Мы павінны разгледзець санкцыі, уключаючы забарону для «Белавія» садзіцца ў аэрапортах ЕC», — заявіў дэ Кроа.
Ён таксама падкрэсліў, што затрыманы ў Мінску Раман Пратасевіч павінен быць неадкладна вызвалены.
Каментары