Свет

Індыйскія ўлады ігнаравалі папярэджанні аб небяспечнай мутацыі кавіду — Reuters

Навукоўцы загадзя паведамілі ўрадавым структурам Індыі пра небяспеку новага штама і неабходнасць прыняць меры.

Уладам Індыі казалі пра высокую заразнасць новага штама кавіду SARS-CoV-2, знойдзенага ў краіне, аднак урад не прыняў ніякіх мераў, каб стрымаць эпідэмію.

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцы.

Аб'яднанне навукоўцаў INSACOG, створанае ўрадам у снежні спецыяльна для выяўлення новых штамаў кавіду, у пачатку сакавіка папярэдзіла індыйскіх чыноўнікаў пра новы і больш заразны варыянт каранавіруса, які з'явіўся ў краіне. Аднак, паводле слоў навукоўцаў, улады не хацелі накладваць сур'ёзныя абмежаванні для спынення распаўсюду віруса.

Упершыню даследчыкі INSACOG выявілі B.1.617, які цяпер вядомы як «індыйскі» штам віруса, яшчэ ў лютым.

Папярэджанне пра новы штам было перададзена найвышэйшаму чыноўніку, які падпарадкоўваецца непасрэдна прэм'ер-міністру Нарэндры Модзі, па словах аднаго з навукоўцаў. Журналістам не ўдалося высветліць, ці азнаёміўся з высновамі навукоўцаў асабіста прэм'ер.

Тым часам мільёны людзей, пераважна без масак, не выконваючы мераў бяспекі, працягвалі наведваць рэлігійныя фестывалі і палітычныя мітынгі, якія праводзілі Модзі, лідары кіруючай партыі «Бхарата джаната партыі» і апазіцыйныя палітыкі. Дзясяткі тысяч фермераў працягвалі жыць у табары на ўскрайку Нью-Дэлі, пратэстуючы супраць змен аграрнай палітыкі Модзі.

У прэм'ер-міністра Модзі, як і ў Міністэрстве аховы здароўя краіны, не адказалі на просьбу журналістаў пракаментаваць інфармацыю.

У пятніцу Індыя паведаміла пра 386 452 новыя выпадкі COVID-19, што з'яўляецца сусветным рэкордам. У індыйскіх мегаполісах сітуацыя з каранавірусам выйшла з-пад кантролю: ад хваробы штодня паміраюць тысячы людзей — іх не паспяваюць хаваць.

Каментары

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?18

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Усе навіны →
Усе навіны

СБУ затрымала галоўнага псіхіятра УСУ, які за час вайны разбагацеў больш чым на $1 мільён4

Маск адрэагаваў на абвінавачанні, што ён паказаў нацысцкі жэст29

У выніку пажару на турэцкім курорце загінулі 10 чалавек, 32 атрымалі раненні

У блогера Vadimati арыштавалі маёмасць9

«Дзмітрый — 25 рублёў». Мужчына з вуліцы зноў збірае грошы ў мінчан4

Трамп аб'явіў аб выхадзе ЗША са складу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя6

Ноччу беспілотнікі атакавалі Смаленск і іншыя расійскія гарады2

Ціханоўская — Трампу: Беларускі народ з'яўляецца саюзнікам ЗША17

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?18

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Галоўнае
Усе навіны →