Свет

Пажар на папулярным гарналыжным курорце ў Турцыі: ужо 76 загінулых

«Людзі крычалі з вокнаў: «Выратуйце нас», бо ўнутры быў моцны дым.

Фота: Mert Gokhan Koc/ dia images via Getty Images

У ноч на аўторак у гатэлі на гарналыжным курорце Карталкая ў турэцкай правінцыі Балу ўспыхнуў пажар. Ён хутка ахапіў увесь будынак. Колькасць загінулых дасягнула ўжо 76 чалавек, паведаміў міністр унутраных спраў Алі Ерлікая, піша Бі-бі-сі.

Раней ён жа паведаміў пра 51 пацярпелага. Частка пацярпелых знаходзіцца ў цяжкім стане.

Пажар пачаўся ў 12-павярховым (паводле іншых звестак, у 11-павярховым) гатэлі Grand Kartal у 03:27 па мясцовым часе. Цяпер у Турцыі пачаліся агульнанацыянальныя двухтыднёвыя школьныя канікулы, і гэта разгар лыжнага сезона, таму ў гатэлі знаходзілася 234 пастаяльцы.

Губернатар Балу Абдулазіз Айдын паведаміў, што, паводле папярэдніх даных, пажар узнік у рэстараннай зоне на чацвёртым паверсе гатэля і распаўсюдзіўся на верхнія паверхі. Гатэль знаходзіцца даволі далёка ад цэнтра Балу.

У спалучэнні з марозным надвор'ем гэта прывяло да таго, што пажарныя дабіраліся да месца больш за гадзіну.

Ратавальныя работы працягваліся і раніцай, і тады ж з’явіліся паведамленні пра тое, што ратавальнікі ўсё яшчэ спрабуюць дабрацца да некаторых частак гатэля.

Паводле даных турэцкіх СМІ, як мінімум два чалавекі загінулі, выскокваючы з вокнаў гатэля. Некаторыя спрабавалі выбрацца з вокнаў па вяроўках, зробленых з пасцельнай бялізны.

Інструктар па лыжах Неджмі Кепчэтутан распавёў турэцкаму тэлебачанню, што яму ўдалося выратавацца, бо ён добра ведаў гатэль, у той час як гасцям, незнаёмым з яго планіроўкай, пашанцавала менш.

«Людзі крычалі з вокнаў: «Выратуйце нас», бо ўнутры быў моцны дым. Мы выцягнулі 20-25 чалавек», — распавёў ён тэлеканалу NTV.

Прычына пажару пакуль невядомая. Міністр юстыцыі Йылмаз Тунч паведаміў, што да расследавання далучылася пракуратура. Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган выказаў спачуванні сем’ям загінулых.

Каментары

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк20

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы4

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране9

Беларуску без тлумачэння прычын знялі з рэйса ў мінскім аэрапорце і адправілі ў РУУС6

Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год

45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі1

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк20

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць