Свет

Pfizer павысіла ацэнку эфектыўнасці сваёй вакцыны ад COVID-19 да 95%

pfizer

Фармацэўтычная кампанія Pfizer абвясціла пра 95-працэнтную эфектыўнасць вакцыны ад COVID-19, створанай сумесна з BioNTech. Паведамленне аб завяршэнні трэцяй фазы выпрабаванняў вакцыны апублікавана на сайце Pfizer, піша meduza.io.

Як сцвярджае кампанія, вакцына паказала эфектыўнасць у залежнасці ад узросту, расы і этнічнай прыналежнасці паддоследнасць. Папярэднія вынікі выпрабаванняў паказвалі 90-працэнтную эфектыўнасць, казала Pfizer. Вакцына аказалася на 94% эфектыўная для людзей, старэйшых за 65 гадоў, сцвярджае Pfizer.

The New York Times піша, што гэтую ўзроставую групу складана абараніць з дапамогай вакцын нават ад звычайнага грыпу.

Як сказала выданню імунолаг з Ельскага ўніверсітэта Акіка Івасакі, такі вынік Pfizer «сапраўды выдатны».

Фармкампанія таксама адчыталася аб адсутнасці сур'ёзных пабочных эфектаў прэпарата.

У наступныя дні Pfizer звернецца ва ўпраўленне па кантролі за прадуктамі харчавання і лекамі пры Міністэрстве аховы здароўя ЗША па тэрміновы дазвол на вакцыну.

Першыя дозы прэпарата Pfizer, верагодна, атрымаюць медработнікі, а таксама людзі з іншых груп рызыкі, напрыклад пажылыя, піша NYT.

Pfizer і BioNTech плануюць у 2020 годзе выпусціць 50 мільёнаў доз вакцыны, у 2021 — 1,3 мільярда.

Каментары

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?18

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Усе навіны →
Усе навіны

СБУ затрымала галоўнага псіхіятра УСУ, які за час вайны разбагацеў больш чым на $1 мільён4

Маск адрэагаваў на абвінавачанні, што ён паказаў нацысцкі жэст29

У выніку пажару на турэцкім курорце загінулі 10 чалавек, 32 атрымалі раненні

У блогера Vadimati арыштавалі маёмасць9

«Дзмітрый — 25 рублёў». Мужчына з вуліцы зноў збірае грошы ў мінчан4

Трамп аб'явіў аб выхадзе ЗША са складу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя6

Ноччу беспілотнікі атакавалі Смаленск і іншыя расійскія гарады2

Ціханоўская — Трампу: Беларускі народ з'яўляецца саюзнікам ЗША17

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?18

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Галоўнае
Усе навіны →