Сёння былі прызначаныя тры новыя рэктары. Як паведамляе Пул першага, з «мэтай навядзення парадку».
Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт узначаліць Наталля Лапцева (да гэтага ўзначальвала факультэт нямецкай мовы). Наталля Баранава была рэктарам 25 гадоў.
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтва ўзначаліць былы першы намеснік міністра культуры Наталля Карчэўская (былы рэктар Аліна Корбут была звольненая ў канцы жніўня).
А Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт узначаліць Аляксандр Бахановіч (экс-прарэктар па вучэбнай рабоце БНТУ).
Каментары