Свет33

Пяскоў заявіў, што сітуацыя ў Беларусі знаходзіцца пад кантролем

Пра гэта заявіў журналістам у панядзелак прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша ТАСС.

— Цяпер размовы аб выкарыстанні гэтага рэзерву не ідзе. Прэзідэнт Расіі ўсяляк падкрэсліваў, што размова ідзе толькі аб крайняй сітуацыі, калі экстрэмісцкія элементы пяройдуць да прамой дэстабілізацыі. Цяпер мы бачым, што становішча спраў пад кантролем, таму зараз няма сэнсу гаварыць пра гэта, — сказаў Пяскоў.

Паводле яго слоў, «у дадзеным выпадку праваахоўнікі, кіраўніцтва Рэспублікі дастаткова ўпэўнена трымаюць сітуацыю пад кантролем і не даюць магчымасці для якіх-небудзь правакацый, якія патэнцыйна могуць быць пры вялікім збегу людзей».

Пры гэтым Пяскоў растлумачыў, што выкарыстанне рэзерву сілавікоў, калі яно будзе неабходна, не запатрабуе згоды Савета Федэрацыі, бо гэта «абавязацельствы Расійскай Федэрацыі, якія былі ратыфікаваныя парламентам».

Прадстаўнік Крамля растлумачыў, што размова ідзе пра абавязацельствы РФ перад Беларуссю ў рамках дагавораў аб Саюзнай дзяржаве і АДКБ, якія раней ужо былі ратыфікаваны расійскім парламентам.

Каментары3

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?18

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Усе навіны →
Усе навіны

У блогера Vadimati арыштавалі маёмасць9

«Дзмітрый — 25 рублёў». Мужчына з вуліцы зноў збірае грошы ў мінчан4

Трамп аб'явіў аб выхадзе ЗША са складу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя6

Ноччу беспілотнікі атакавалі Смаленск і іншыя расійскія гарады2

Ціханоўская — Трампу: Беларускі народ з'яўляецца саюзнікам ЗША17

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны13

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

Чарга з легкавікоў на польскай мяжы амаль знікла

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?18

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Галоўнае
Усе навіны →