Меркаванні22

Як сістэма «Рубеж» аказалася бездапаможная проці такой колькасці дэманстрантаў

Фота Надзеі Бужан

Асаблівасць беларускай аксамітнай рэвалюцыі-2020: будзеш раніцай ехаць па праспекце Незалежнасці — ні за што не паверыш, што праз пару гадзін увесь цэнтр будзе заблакаваны сотнямі тысяч дэманстрантаў. Вось і сёння а 13-й быў ідэальны лукашэнкаўскі парадак: турнікеты, міліцыянты, дробны дожджык.

З незвычайнага была толькі здымачная група «Рашы тудэй», якая мантавала на рагу праспекта і Валадарскага штатыў са святлом і выстаўляла камеру на балконе. Такая падрыхтоўка сведчыла, што прапагандысты дакладна ведалі: вось менавіта ў гэтым месцы адбудзецца штосьці «смачнае» для іх.

І дакладна: калі першыя пратэстоўцы са сцягамі каля гатэля «Мінск» упёрліся ў загародку з турнікетаў, ліха пад’ехалі аўтазакі, выскачыў АМАП і пахапаў людзей. Рэшта мусіла адбегчыся да кінатэатра «Цэнтральны». Класная карцінка для дзяржпрапаганды: мізэрны пратэст, рашучыя дзеянні ўлады — пакінь надзею, так сказаць.

Цікава, ці здымала «Раша тудэй», што было пасля?

Як аўтазакі развярнуліся і сталі каля процілеглага тратуара. Як зноў выскачыў АМАП. Як натоўп у некалькі соцень людзей рушыў да аўтазакаў праз праезджую частку і загнаў амапаўцаў назад. Як па праспекце на людзей пусцілі сістэму «Рубеж» — металічныя сеткі на джыпах, каб цясніць натоўп. Перад выбарамі яе дэманстравалі Лукашэнку на палігоне, а на праспекце Незалежнасці, супраць мірнай акцыі, выпрабавалі ўпершыню. Як пара соцень дэманстрантаў апынуліся ў пастцы між «Рубяжом» і ланцугамі сілавікоў каля ГУМа. Як людзі двойчы прарываліся праз ланцуг салдатаў да Кастрычніцкай. Як пасля пачалі класціся і сядаць на зямлю перад «Рубяжом». Як амапаўцы пачалі выхопліваць з натоўпу па адным чалавеку. Як павялі пад рукі ветэрана-лётчыка, што прыйшоў на мітынг са сцягам вайскова-паветраных сілаў. Як «Рубеж» паехаў наперад, адцясняючы людзей сваімі металічнымі сеткамі…

Ці здымала «Раша тудэй» далей?

200-тысячны натоўп, што ўздымаўся па праспекце ад плошчы Перамогі, дыхнуў у патыліцу сілавікам. І як тыя расступіліся, выпусціўшы людзей з пасткі.

Пасля гэтага «Рубеж», што застыў на лініі ГУМа, ператварыўся ў фон для сэлфі. Бо ніякімі хвалёнымі спецсродкамі немагчыма разагнаць мірны пратэст, які вымяраецца нават не тысячамі, а кіламетрамі людзей. Сілавікі гэта разумеюць. Ці зразумее замоўца «Рашы тудэй»?

Каментары2

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?5

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп аб'явіў аб выхадзе ЗША са складу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя6

Ноччу беспілотнікі атакавалі Смаленск і іншыя расійскія гарады2

Ціханоўская — Трампу: Беларускі народ з'яўляецца саюзнікам ЗША17

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны13

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

Чарга з легкавікоў на польскай мяжы амаль знікла

Дабратвор перадумаў праводзіць у Варшаве пікет за Канапацкую. І вось чаму22

Толькі сем беларусаў атрымалі прытулак ва Украіне ў мінулым годзе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?5

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Галоўнае
Усе навіны →