Стваральніку Чабурашкі Леаніду Шварцману — 100-гадоў. Менавіта ён увекавечыў Мінск у «Кракадзіле Гене»
Мультыплікатар, ураджэнец Беларусі Леанід Шварцман адзначае сёння стагоддзе.
Леанід Шварцман нарадзіўся 30 жніўня 1920 года ў Мінску на вуліцы Ракаўскай, у сям'і размаўлялі на ідыш. Скончыў мастацкую школу ў Мінску.
«Потым у Ленінград пераехаў, дзе вучыўся ў школе Акадэміі мастацтваў, а каб выжыць, уладкаваўся на Кіраўскі завод. Падчас блакады там працаваў токарам. У 1941-м нас эвакуіравалі ў Чэлябінск. Токарам працаваў усю вайну», — распавядаў пра сябе Леанід Шварцман.
Пасля вайны паступіў у ВГІК, працаваў на студыі «Саюзмультфільм». Многія мультфільмы, створаныя пры яго ўдзеле, сталі класічнымі. Сярод іх — «Снежная каралева», «Залатая Антылопа», «Кракадзіл Гена», «Кацяня па імеі Гаў», «38 папугаяў», «Пунсовая кветка».
Менавіта Леанід Шварцман стварыў вобраз Чабурашкі і іншых герояў мульціка, а таксама прамаляваў экстэр'еры ў ім.
Калі прыгледзецца, то дамкі ў «Кракадзіле Гене» нагадаюць Нямігу, Верхні горад і Ракаўскае прадмесце.
«Я не думаў пра Мінск, калі маляваў мульцікі і будынкі, на фоне якіх адбываюцца прыгоды Чабурашкі і Кракадзіла Гены, — пісаў мастак. — Мінск з'явіўся ў мультфільмах сам, па ўласнай волі, з маёй памяці». Шварцман таксама напісаў серыю карцін: «Стары Мінск. Успаміны дзяцінства».
-
Шчадроўку з Гомельшчыны ведаюць мільёны людзей па ўсім свеце. У самой Беларусі пра яе мала хто чуў
-
У чатырох польскіх гарадах адбудзецца сінхронны фестываль салідарнасці і культуры Belarus Outside Sound System
-
Рэнесансны шэдэўр з Гальшанаў набыў новы выгляд. Так ён мог выглядаць чатыры стагоддзі таму
Каментары