Грамадства22

20 гадоў таму знік журналіст Дзмітрый Завадскі

7 ліпеня спаўняецца 20 гадоў з моманту знікнення пры нявысветленых абставінах журналіста і аператара Дзмітрыя Завадскага, нагадвае БАЖ.

У ранейшыя гады 7 ліпеня калегі прыходзілі з партрэтамі Дзмітрыя да пад'езда, адкуль ён выйшаў той раніцай. Сёння гарантаваць бяспеку падчас нават маўклівага стаяння з партрэтам немагчыма. Але памяць немагчыма забіць. Скрасці. Затрымаць, аштрафаваць ці кінуць на суткі.

Таму 7 ліпеня а 12:00 БАЖ заклікае усіх калег згадаць Дзмітрыя Завадскага на сваім працоўным месцы хвілінай маўчання.

За гэтыя гады праваахоўныя органы Беларусі так і не адказалі на пытанні, хто быў арганізатарам і выканаўцам гэтага злачынства і што насамрэч здарылася з Дзмітрыем.

Па факце знікнення Дзмітрыя была заведзена крымінальная справа па артыкуле «забойства», аднак потым абвінавачанне было перакваліфікавана на «выкраданне і незаконнае пазбаўленне чалавека волі».

14 сакавіка 2002 г. Мінскі абласны суд прызнаў вінаватымі ў выкраданні Завадскага афіцэраў спецпадраздзялення МУС «Алмаз» Валерыя Ігнатовіча і Максіма Маліка (асуджаныя на пажыццёвае знявлоленне), былога курсанта Акадэміі МУС Аляксея Гуза (асуджаны на 25 гадоў пазбаўленя волі), а таксама грамадзяніна Сяргея Савушкіна (ужо выйшаў на волю).

Паводле абвінавачання, матывам злачынства сталася помста: маўляў, Завадскі публічна абвінаваціў Ігнатовіча ва ўдзеле ў вайне на баку чачэнскіх байцоў. Аднак ніхто з асуджаных не прызнаў сваёй віны ні па адным з эпізодаў.

27 лістапада 2003 г. суд Фрунзенскага раёна г. Мінска прызнаў зніклага журналіста памерлым. Між тым, цела Дзмітрыя Завадскага дагэтуль не знойдзена.

Расследаванне па справе аб знікненні Завадскага некалькі разоў аднаўлялася, аднак выніку не прынесла.

Каментары2

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам9

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля няшчаснага здарэння беларус памёр у палітычнай эміграцыі ў Польшчы2

Трамп абвясціў пра стварэнне мегапраекта па развіцці штучнага інтэлекту. У кампанію ўкладуць паўтрыльёна долараў4

Літоўскі дэпутат: Пашпарт Новай Беларусі не будзе прызнаны сапраўдным на тэрыторыі Літвы19

«Пачаліся фразы, чаму я не на вайне». У Варшаве збілі беларускага таксіста — яго прынялі за ўкраінца15

«А я буду галасаваць за Хіжняка…»1

Зяленскі заклікаў ЕС накіраваць ва Украіну 200 тысяч вайскоўцаў для гарантый бяспекі

Даляр даганяе еўра. Чаго чакаць беларусам?2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў снежні прадалі за 450 тысяч даляраў

Жыхароў Гомельшчыны заклікалі часцей мыць рукі — прычына ў небяспечнай хваробе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам9

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам

Галоўнае
Усе навіны →