Выбары-20201818

Канапацкая: Я — не спойлер Лукашэнкі, а адзіны з палітыкаў, хто кажа, што ў Беларусі — дыктатура

Ігар Лялькоў, кіраўнік штаба, на фота злева, фота Вольгі Шукайла

Экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая падала ў ЦВК дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты, паведамляе Tut.by.

Перад уваходам у будынак ЦВК Канапацкая, якая сабрала за сваё вылучэнне больш за 110 тысяч подпісаў, заявіла журналістам, што ацэньвае свае шанцы быць не толькі зарэгістраванай, але і выйграць выбары як досыць высокія — «інакш не трэба было ўвязвацца ў гэтую кампанію».

Экс-дэпутат таксама лічыць, што ў яе сур'ёзная падтрымка ў грамадстве.

— Тое, што я не першы год у палітыцы, і ўся мая дзейнасць, якую я ажыццяўляла, будучы дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, і тыя водгукі, якія я атрымліваю, кажуць пра тое, што падтрымка ёсць, — сказала Канапацкая.

На пытанне аб тым, што яна адкажа людзям, якія лічаць яе спойлерам Аляксандра Лукашэнкі, Канапацкая заявіла, што яны памыляюцца.

— У прыклад яшчэ раз прывяду ўсе тыя законапраекты і ўсе тыя дзеянні, якія я ажыццяўляла, будучы дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, усе тыя заявы, якія я рабіла па легітымнасці Палаты прадстаўнікоў, па законнасці правядзення выбараў 9 жніўня, аб той сітуацыі і палітыцы, якая праводзіцца ў краіне.

І, напэўна, я адзіны з усіх палітыкаў, хто дазваляў сабе казаць, што ў Беларусі дыктатура, а ва ўладзе адпаведна знаходзіцца [дыктатар], — сказала Ганна Канапацкая.

Экс-дэпутат здала ў ЦВК і дэкларацыю аб даходах за 2019 год. У ёй пазначана, што за мінулы год, будучы тады дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, яна зарабіла 45 741 рубель 12 капеек.

— Сюды ўвайшлі і заработная плата дэпутата, і нявыкарыстаны працоўны адпачынак, і пакрыццё падатку за навучанне дзіцяці ў БДУ. Насамрэч дэпутацкі заробак у сярэднім складае каля 2,5 тысячы рублёў налічаных, — распавяла Ганна Канапацкая.

Каментары18

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?5

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп аб'явіў аб выхадзе ЗША са складу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя6

Ноччу беспілотнікі атакавалі Смаленск і іншыя расійскія гарады2

Ціханоўская — Трампу: Беларускі народ з'яўляецца саюзнікам ЗША17

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны13

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

Чарга з легкавікоў на польскай мяжы амаль знікла

Дабратвор перадумаў праводзіць у Варшаве пікет за Канапацкую. І вось чаму22

Толькі сем беларусаў атрымалі прытулак ва Украіне ў мінулым годзе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?5

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Галоўнае
Усе навіны →