Паведамленне пра пажар аўтамабіля ратавальнікі атрымалі ўвечары 12 красавіка, паведамляе Віцебскае ОУ МНС. Узгаранне адбылося ў Гарадку.
Гарэў мікрааўтобус «Фольксваген Т4». У выніку пажару пашкоджаны салон, маторны адсек, кузаў. Прычына пажару высвятляецца.
Каментары