З-за распаўсюду каранавіруса расійскія ўлады разглядаюць некалькі сцэнарыяў правядзення парада Перамогі, распавялі РБК дзве крыніцы, блізкія да Мінабароны, і пацвердзіла крыніца, блізкая да адміністрацыі прэзідэнта.
У якасці асноўных суразмоўцы РБК вылучаюць два варыянты.
— Перанос парада на восень і правядзенне яго ў поўнафарматным рэжыме.
Гаворка ідзе пра тое, каб прымеркаваць парад да заканчэння Другой сусветнай вайны. З 2010 года ў Расіі, як і ва ўсім свеце, гэтая дата адзначалася 2 верасня. Аднак 1 красавіка Дзярждума прыняла ў першым чытанні законапраект, згодна з якім дзень заканчэння Другой сусветнай вайны пераносіцца на 3 верасня.
— Правядзенне парада Перамогі 9 мая «без трыбун», гэта значыць без гледачоў.
Раней анлайн-выданне «Адкрытыя медыя» таксама паведамляла, што Мінабароны і маскоўская мэрыя абмяркоўваюць варыянт правядзення парада Перамогі без гледачоў.
Таксама разглядаецца перанос урачыстасці на пачатак лістапада. 7 лістапада 1941 года, у разгар бітвы за Маскву, прайшоў ваенны парад, на якім прысутнічаў асабіста Іосіф Сталін. Парад меў вялікае гістарычнае значэнне і лічыўся важнай ваеннай аперацыяй.
У мінулую пятніцу Аляксандр Лукашэнка заявіў, што паедзе ў Маскву на парад Перамогі.
«У мяне часта пытаюцца: «А вы паедзеце на парад у Маскву?» Вядома. Калі ўжо з Беларусі ніхто не прыедзе ў Маскву, то хто ж тады паедзе», — сказаў беларускі кіраўнік рабочым «Белгіпса».
Лукашэнка таксама заявіў, што Беларусь не будзе адмяняць мерапрыемствы да 75-годдзя Перамогі, і яны пройдуць на высокім узроўні. Парад у Мінску пройдзе вечарам 9 мая.
-
«Чаша перапоўнена». Кандыдат у канцлеры Германіі прапанаваў жорсткі план па барацьбе з нелегальнай міграцыяй
-
Справу расійскага палітолага Суздальцава аб паклёпе на Лукашэнку вярнулі на даследаванне ў пракуратуру
-
На «Еўрабачанне» ад Ізраіля паедзе дзяўчына, якая выжыла падчас нападу ХАМАС на фестываль Nova
Каментары