Старшыня Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр адмовілася ад вылучэння сваёй кандыдатуры на пасаду канцлера Германіі. Пра гэта паведамляе Deutsche Welle са спасылкай на неназваных суразмоўцаў у партыйных колах, знаёмых са станам спраў.
Па іх звестках, Крамп-Карэнбаўэр мае намер да лета арганізаваць выбары кандыдата ад ХДС на пасаду канцлера ФРГ, «падрыхтаваць партыю да будучыні» і затым «пакінуць пасаду старшыні» ХДС, якую яна займае са снежня 2018 года.
Пры гэтым кіраўнік урада ФРГ Ангела Меркель хоча, каб Крамп-Карэнбаўэр засталася на міністэрскай пасадзе, сцвярджаюць суразмоўцы. Старшыня ХДС з'яўляецца міністрам абароны Нямеччыны з ліпеня 2019 года.
Каментары