Афіша

У Мінску пройдзе Ноч Гары Потэра

Свята, прысвечанае герою культавай кнігі, ладзіцца адначасова па ўсім свеце.

Ноч Гары Потэра пачало праводзіць брытанскае выдавецтва Bloomsbury ў 2015 годзе. З таго часу штогод у магію чароўнага свету хлопчыка Гары акунаецца ўсё больш і больш людзей з дзясяткаў краін. Сёлета да іх ліку далучыцца і Беларусь. Нагодай для правядзення гэтага свята ўпершыню ў Мінску стала выданне беларускага перакладу кнігі «Гары Потэр і філасофскі камень».

Ноч Гары Потэра пройдзе 6 лютага ў культурным хабе ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16). Уваход будзе вольны. Падчас святкавання запланаваны дзве праграмы — для дзяцей і падлеткаў з 15.00 па 18.00, для дарослых з 19.00 па 22.00. Удзельнікаў чакаюць чароўны капялюш, гульня ў гіганцкія шахматы і квідыч, конкурсы, фотазоны, а таксама слівачнае піва. І канечне, падарункі. А самыя актыўныя наведвальнікі змогуць стаць пераможцамі Турніра трох чараўнікоў. Сярод гасцей у касцюмах разыграюць дадатковыя прызы.

Атмасферу свята будуць ствараць касплэеры з фандома «Harry Potter Беларусь».

Мерапрыемства адбудзецца дзякуючы падтрымцы Пасольства Вялікабрытаніі ў Беларусі пры ўдзеле выдавецтва «Янушкевіч».

У арганізацыі таксама прынялі ўдзел ТАА «Аўтаідэя», Беларуская федэрацыя шахмат і ТАА «Школа шахмат», Клуб англійскай мовы «Малберы Клаб», ТАА «Энергія», ТАА «Рыстрэта», Шалёны Кныр і Party Rent.

Гары Потэр — герой культавай серыі брытанскай пісьменніцы Дж.К. Роўлінг, якая налічвае сем кніг. У іх расказваецца пра дзесяцігадовага хлопчыка з чароўнымі здольнасцямі. Па-англійску першая кніга выйшла ў 1997 годзе. Раманы пра Гары Потэра пабілі мноства рэкордаў і атрымалі вялікую колькасць узнагарод. Любімая прыхільнікамі ва ўсім свеце серыя кніг была прададзена агульнай колькасцю больш за 500 мільёнаў асобнікаў, перакладзеная на больш як 80 моў, па ёй знята восем фільмаў-блокбастараў.

Беларускі пераклад рамана «Гары Потэр і філасофскі камень» з’явіўся ў выдавецтве «Янушкевіч» у снежні мінулага года.

Каментары

Украінцаў скарыла ВІДЭА, як ветэран на пратэзе разбірае завалы дзіцячай клінікі ў Кіеве. Аказалася, гэта беларус4

Украінцаў скарыла ВІДЭА, як ветэран на пратэзе разбірае завалы дзіцячай клінікі ў Кіеве. Аказалася, гэта беларус

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская бізнэс-лэдзі расказала пра сямейнае жыццё і развод з заснавальнікам Itransition7

У Брэсце зноў судзяць пенсіянерку Наталлю Малец за дапамогу палітвязням

ФСБ сцвярджае, што спыніла спробу перагону ва Украіну стратэгічнага бамбавіка ВКС Расіі4

Лукашэнка прапанаваў 74-гадоваму экс-віцэ-прэм'еру Уладзіміру Сямашку пайсці папрацаваць

«Везлі з мяшкамі на галаве, усё было як у блакбастары». Гісторыя ўкраінкі, якую па абмене вызвалілі з беларускай турмы1

Вы 100% не ведалі, што ў гэтых месцах Мінска можна смачна і танна паесці3

Орбан прыляцеў у Пекін і сустрэўся з Сі Цзіньпінам1

Левая кааліцыя атрымала перамогу на выбарах у Францыі. Ультраправыя — на трэцім месцы

Мілінкевіч пра свае дыялогі з Макеем: Ён адназначна быў за незалежнасць і беларускасць17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцаў скарыла ВІДЭА, як ветэран на пратэзе разбірае завалы дзіцячай клінікі ў Кіеве. Аказалася, гэта беларус4

Украінцаў скарыла ВІДЭА, як ветэран на пратэзе разбірае завалы дзіцячай клінікі ў Кіеве. Аказалася, гэта беларус

Галоўнае
Усе навіны →