Чытайце таксама: Віктар Бабарыка ідзе ў прэзідэнты
Віктар Бабарыка — яркая асоба ў беларускім бізнэсе. Ён не баіцца крытыкаваць негатыўныя з’явы ў Беларусі і свеце, назірае, аналізуе і дзеліцца сваімі думкамі ў фэйсбуку.
У нашай гутарцы Віктар распавядае, ці ёсць за што беларусам плаціць $500, разважае, чаму мы не ўмеем прадаваць, гаворыць пра блат у бізнэсе, тлумачыць, навошта Белгазпрамбанк укладае грошы ў развіццё Беларусі, дзеліцца сваім разуменнем менталітэту беларусаў і расіян, адносінаў з Расіяй. Кажа пра жонку, дачку, якая з’ехала ў Аўстралію. Расказвае, як бачыць сваю ролю ў сацсетках. Тлумачыць, за каго і чаму галасаваў у 1994-м.
0:38 — Ці мае Віктар Бабарыка мільён даляраў
1:14 — Пра панты
3:45 — Пра ўласныя гадзіннікі
5:49 — Ці ёсць за што беларусам плаціць $500
13:08 — Чаму беларусы не ўмеюць прадаваць
19:04 — Пра дэвальвацыі 2008 і 2011 гадоў
20:58 — Пра блат
28:19 — Што даставалася Віктару Бабарыку па блаце
29:39 — Пра дзяцей
33:11 — Пра фонд «Шанс» і жонку
42:35 — Чаму «Белгазпрамбанк» дае грошы на развіццё беларускай культуры
45:00 — Ці прапаноўвалі пераехаць у Расію
47:32 — Чым адрозніваецца менталітэт беларусаў і расіян
53:46 — Пра крытыку ўлады ў сацсетках
1:01:06 — Ці ходзіць на выбары
1:03:28 — Пра палітычныя амбіцыі
1:04:26 — Чаму апошнія два гады не займаецца дайвінгам
1:05:29 — Пра перформанс Аляксея Кузьміча, які прыйшоў на сваю выставу з шыльдай Мінкульта на інтымным месцы
1:08:22 — Чаму не пойдзе працаваць у Нацбанк
1:16:28 — Post Scriptum: пра любімую карціну
Праекты Белгазпрамбанка, зробленыя ў часе кіравання Віктарам Бабарыкам:
Вялікі дабрачынны фонд «Шанс», што дапамагае цяжкахворым дзецям, якія маюць шанец паправіцца.
Маштабныя «Восеньскія салоны», што збіраюць найлепшыя работы маладых беларускіх мастакоў.
Галерэя «Арт-Беларусь», што яднае творы Суціна, Шагала, Бакста і многіх іншых слынных землякоў, вядомых ва ўсім свеце.
Культурніцкая прастора ОК16, што стала пляцоўкай для самых дзёрзкіх, незвычайных, прагрэсіўных і небанальных творчых эксперыментаў.
Дзякуем Галерэі «Арт-Беларусь» і Аляксандру Зіменку, а таксама Сяргею Скляраву за дапамогу ў арганізацыі здымак.
Каментары