У Казахстане працаваў фальшывы суд. Ён выносіў прыгаворы, даваў штрафы
Фальшывы суд працаваў у Алматы, паведамляе Tengrinews.kz
«У Алматы грамадзянка А., стварыўшы таварыства «Міжнародны арбітражны суд «Әділет», незаконна ажыццяўляла правасуддзе, — гаворыцца ў паведамленні.
— Самавольна прысвоіўшы званне прадстаўніка ўлады, яна выносіла рашэнні ад імя Рэспублікі Казахстан па адміністрацыйных, крымінальных і грамадзянскіх справах. Прычым рашэнні выносіла на фірменным бланку з дзяржаўным гербам і іншымі рэквізітамі.
А. пазбаўляла грамадзян правоў кіроўцы, спаганяла штрафы, спрабавала вызваліць асоб са следчага ізалятара і іншае.
Дзейнасць суда спынена, распачата дасудовае расследаванне па артыкуле «Самавольнае прысваенне звання прадстаўніка ўлады».
Каментары