Сетка магазінаў «Востраў чысціні» з нядаўняга часу пашырыла свой асартымент прадуктамі харчавання і алкагольнай прадукцыяй. Гэта заахвоціла гаспадароў drogery-рытэйлера змяніць назву на «Востраў чысціні і смаку», піша Tut.by.
Рытэйлер уваходзіць у холдынг «Ромакс», які ўключае вытворцу бытавой хіміі, парфумерна-касметычнай прадукцыі, туалетнай паперы, сурвэтак і імпарцёра аналагічнай замежнай прадукцыі. Кампанію кантралюе сям'я Віктара Рамука.
Сетка «Востраў чысціні і смаку» ужо налічвае больш за 550 крам. Рытэйлер аб'ядноўвае 5,2 тыс. супрацоўнікаў.
З нядаўніх часоў, акрамя тавараў бытавой хіміі, касметыкі і парфумерыі, сродкаў гігіены і гаспадарчых тавараў, на паліцах крам сталі з'яўляцца прадукты харчавання (дзіцячае харчаванне, сокі, чай, кава, кандытарскія вырабы, кетчупы) і спіртныя напоі.
Каментары