Самым пахмурным і «дэпрэсіўным» месяцам з пункту гледжання метэаролагаў з'яўляецца лістапад - у гэты час паніжаецца атмасферны ціск і ўзнікае цыкланічная дзейнасць, якая фармуе аблокі. Пра гэта распавёў навуковы кіраўнік Гідраметцэнтра Расіі Раман Вільфанд, перадае ТАСС.
Вільфанд адзначыў, што вобласць нізкага ціску называецца «дэпрэсіяй». Ён дадаў, што менавіта лістапад і першая палова снежня - самыя хмарныя перыяды.
Сіноптык параіў для «прафілактыкі» дрэннага настрою больш часу праводзіць з сям'ёй і блізкімі, а таксама наведваць тэатры, выставы і канцэрты.
Каментары