Новы шпіталь Лечкамісіі на рагу Энгельса і Ульянаўскай
У цэнтры Мінску пачалося вялікае будаўніцтва. Тут, на месцы пусткі, старой прахадной і двух невялічкіх будынкаў прэзідэнцкай бальніцы на працягу наступных двух гадоў будуць пабудаваныя новыя дыягнастычны корпус і аперацыйны блок са стацыянарам.
У цэнтры Мінску пачалося вялікае будаўніцтва. Тут, на месцы пусткі, старой прахадной і двух невялічкіх будынкаў прэзідэнцкай бальніцы на працягу наступных двух гадоў будуць пабудаваныя новыя дыягнастычны корпус і аперацыйны блок са стацыянарам. Лякарня стане тыповым узорам безаблічнага айчыннага хайтэку. Генеральнай праектнай арганізацыяй стаў інстытут «Мінскграмадзянпраект».
Заказчык: Кіраўніцтва справаў ППРБ
Кошт: 42 млрд рублёў (22 млрд — дыягнастычны корпус, 20 млрд — аперацыйны блок без уліку кошту медабсталявання)
Тэрміны: 2009-2010
Каментары