Заходжу ў банк заплаціць за тэлефон. Даю 20 тысяч і паперку з нумарамі.
Заходжу ў банк заплаціць за тэлефон. Даю 20 тысяч і паперку з нумарамі.
Касірка пытае ці ёсьць у мяне банкаўская картка. Ёсьць, кажу, але на ёй няма грошай. Давай усё роўна.
Даю. Яна папаўняе рахунак карткі на 20 тысяч, а ўжо потым праводзіць аплату тэлефонаў зь яе.
Сьмяюся, пытаю нафіга столькі дзеяньняў? «Разьвіцьцё безнаяўных плацяжоў» называецца :)
Каментары