Кіраўнік турэцкага МЗС Меўлют Чавушаглу адказаў амерыканскаму прэзідэнту Дональду Трампу наконт санкцый у выпадку нападу Турцыі на сірыйскіх курдаў. Пра гэта паведамляе NTV.
Паводле яго слоў, стратэгічныя партнёры не абмяркоўваюць пытанні ў сацсетках.
«Мы бачым, што на Трампа аказваецца вялікі ціск з тым, каб ён не выводзіў войскі з Сірыі, і ён знаходзіцца ў няпростай сітуацыі», - сказаў Чавушаглу.
Ён яшчэ раз падкрэсліў, што абмеркаванне такіх тэм не павінна адбывацца ў сацсетках, і дадаў, што супрацоўніцтва з курдамі нікуды не прывядзе.
«ЗША і ўсе астатнія краіны павінны паказваць дастатковую павагу да Турцыі», - сказаў на заканчэнне Чавушаглу
Каментары