Следам за Арынай Сабаленка ў другі раўнд Australian Open выйшла Аляксандра Сасновіч.
Сёння яна перамагла бельгійку Кірстэн Фліпкенс — 6:1, 6:2.
У другім раўндзе Аляксандра згуляе з эстонкай Анэ Кантавейт. А Арына Сабаленка з Кэці Боўлтэр (Брытанія).
А вось Вера Лапко завершыла спаборніцтвы ў адзіночным разрадзе. Яна знялася ў другім сэце, саступаючы шведцы Юхане Ларсан 6:7, 0:3
Вікторыя Азаранка згуляе заўтра з Лаўрай Зігемунд.
Каментары