Завяршыўся групавы этап Лігі нацый у групах А. У паўфінал выйшлі зборныя Галандыі, Швейцарыі, Англіі і Партугаліі.
Першы фінал чатырох будзе арганізаваны ў Партугаліі. Лёсаванне каманд адбудзецца 3 снежня 2018 года, матчы пройдуць з 5 па 9 чэрвеня 2019 года.
Беларусь, нагадаем, згуляе ў фінале для дывізіёна D, яе супернікамі будуць зборныя Грузіі, Македоніі, а таксама Косава або Азербайджана. Турнір пройдзе ў форме: паўфіналы і фінал. З вялікай доляй імавернасці першым супернікам будзе Грузія.
Каментары