Канечне купіце «Нашу гісторыю» №3: Іван Шамякін; як антырасійскае паўстанне ў Магілёве перамагло; Францыск. Ліхія 1490-я…
Выйшаў трэці нумар часопіса «Наша гісторыя». У ім:
Іван Шамякін: як жыла эліта БССР.
Базыль Маргелаў і Янка Якубоўскі: хто і што пісаў у беларускамоўную «Чырвонаармейскую праўду», расказвае гісторык Віталь Чырвінскі.
Галендры: яны жылі пад Брэстам і ад іх засталіся толькі кветкі і камяні.
На магіле маскоўскіх стральцоў: Аляксей Бацюкоў знайшоў сляды магілёўскага паўстання 1661 года.
Жыццё і смерць на мяжы з Рэйхам. Як нечакана перапляталіся лёсы беларускіх партызан, нямецкіх салдат і калабарантаў.
«Ніхто не хацеў ехаць на Баранавічы». Рэйкавая вайна: якое гэта было пекла для беларускіх чыгуначнікаў.
Пінхас Малевіч — футбаліст яўрэйскай каманды «Макабі» з Гродна сам уратаваўся ад немцаў, а сям’я яго засталася тут і загінула.
Імперскія тытулы для літвінскіх магнатаў — пра іх расказвае гісторык Павел Булаты.
Нечаканае: як нашы продкі разводзілі баявых журавоў.
Чаму ў Азербайджане дынастыя, а ў Арменіі і Грузіі дэмакратыя? Прычыны не толькі ў нафце…
А таксама страшныя і вясёлыя гісторыі рыэлтараў з 90-х. І два новыя коміксы: «Францыск. Ліхія 1490-я» і «Трафеі з-пад Кірхгольма», апошні — аўтарства Алеся Кіркевіча.
Ды многае іншае: 100 старонак захапляльных тэкстаў і знаходак у новым нумары выдання.
Вось змест:
Першы нумар «Нашай гісторыі» стаў бестселерам, яго наклад дадрукоўвалі тройчы. Наклад трэцяга нумара складае 7000 асобнікаў.
Дзе купіць?
Мы адправілі нумар амаль ва ўсе гарады краіны, акрамя некалькіх райцэнтраў. Пытайцеся ў шапіках «Саюздруку» і на поштах. Увага! У малых гарадах ён можа быць толькі ў адным з шапікаў — даведвайцеся, у якім.
Калі ў вашым шапіку яго не прадаюць, пакідайце ім заяўку і пытайцеся, ці могуць дазамовіць.
А вось спіс кнігарань, якія прадаюць «Нашу гісторыю».
Мінск
«Акадэмкніга» (на станцыі метро Акадэмія навук)
Філія «Акадэмкнігі» на Багдановіча, 46
Symbal.by (Машэрава, 18)
Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41—42 і 44—45
«Галіяфы» (Няміга, 3, крама № 47 на цокальным паверсе)
«Мой модны кут» (Цэнтр Маскоўска-Венскі, павільён 333 — гэта каля ЦУМа, метро Якуба Коласа, пр. Незалежнасці 58)
Кніжны кірмаш па вул. Даўмана, 23 (субота 00.00-14.00), месца 78б
«Рагна» (Сухая, 4, метро Фрунзенская)
«Кніжная шафа» (Дзяржынскага, 9)
«Светач» (пр. Пераможцаў, 11) — нумары 1 і 3
«Цэнтральная кнігарня» (пр. Незалежнасці, 19) — нумары 1 і 3
«Кнігі і кніжачкі» (пр. Незалежнасці, 14) — нумары 1 і 3
«Эўрыка» (вул. Куйбышава, 75) — нумары 1 і 3
Поштай ці з дастаўкай на дом
вы можаце яго замовіць праз Halijafy.by, Knihi.by, Kniger.by, Akademkniga.by.
Гродна
«Цудоўня» (Кірава, 3).
«Кругагляд» (б-р Ленінскага камсамола, 29а) — нумары 1 і 3
«Раніца» (вул. Маставая, 33) — нумары 1 і 3
Брэст
«Правільная кніга» (Куйбышава 13, каля рынку)
«Князь Вітаўт» (Савецкая, 55)
«Асвета» (пр. Машэрава, 57) — нумары 1 і 3
«Дружба»(б-р Касманаўтаў, 120) — нумары 1 і 3
«Іскра» (вул. Пушкінская, 4) — нумары 1 і 3
Гомель
«Кніжны свет» (пр. Леніна, 45) — нумары 1 і 3
Віцебск
«Светач» (Кірава, 10)
«Глобус» (вул. Замкавая, 21—30) — нумары 1 і 3
Магілёў
«Гасцінец» (Віцебскі праспект, 48)
Бабруйск
«Крыніца ведаў» (Горкага, 31).
Баранавічы
«Кнігі» (вул. Савецкая, 73) — нумары 1 і 3
Маладзечна
«Спадчына» (вул. Прытыцкага, 7) — пачынаючы ад нумара 3
Ліда
«Кніжны свет» (пр. Перамогі, 33) — пачынаючы ад нумара 3
Наваполацк
«Дом кнігі» (вул. Маладзёжная, 145) — нумары 1 і 3
«Усход» (вул. Кірава, 4) — нумары 1 і 3
Пінск
«Мой модны кут» (вул. Леніна, 31)
Вільня
Пабачыць можна ў шапіку беларускай парафіі касцёла ў Зарэччы (Ужупіс), ён працуе ў нядзелі, падчас службы. А ў працоўныя дні — у бібліятэцы Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ, аўдыторыя 111 — будынак Savičiaus g. 17, гэта ў старым горадзе на рагу вуліц Савіч (Savičiaus) і Бакшта (Bokšto), уваход з вуліцы Бакшта).
Варшава
Пабачыць можна ў Беларускім доме (13/3, Wiejska).
Акрамя таго, часопіс можна купіць у ПДФ, у электроннай версіі. Рэкамендуем яе для ўсіх, у каго няма доступу да папяровай версіі.
Дзе адбудуцца прэзентацыі
Сустрэча з чытачамі і аўтограф-сесіі пройдуць:
22 кастрычніка ў «Акадэмкнізе» (метро Акадэмія навук) ад 18.00 да 20.00,
22 кастрычніка на «Мовенанова» ў Мінску, кавярня Грай, пачатак а 18.30.
Падпісны індэкс 00469
Падпісацца можна, але ўжо толькі на 2019 год. Падпісны індэкс 00469. Нумары гэтага года шукайце ў шапіках, на раскладках, у кнігарнях і кнігароў.
Якія прынцыпы новага часопіса
Мы робім навукова-папулярны часопіс. Гэта значыцца, што ён арыентаваны на простага чытача, а не навукоўцаў. Наш падыход — гісторыя простымі словамі.
Мы задумалі яго як часопіс, які будзе яднаць, а не дзяліць. Акрамя таго, нам важныя сістэмнасць, аб’ектыўнасць і гістарызм. Нам важна пісаць без міфалогіі і містыфікацый, бо толькі праўда цікавая.
Каментары