Абаронцы Курапатаў спынілі аўто дырэктаркі «Паедзем, паядзім». Севярынца затрымалі
Падчас варты на ўезьдзе ў рэстарацыю «Паедзем, паядзім» 3 кастрычніка абаронцы Курапатаў спынілі машыну дырэктаркі забаўляльнай установы Сьвятланы Дубковай, паведамляе «Радыё Свабода».
Дубкова выклікала супрацоўнікаў ДАІ, якія прыехалі на месца. У выніку канфлікту за «непадпарадкаваньне міліцыі» затрымалі сустаршыню Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца. Пра гэта палітык пасьпеў паведаміць карэспандэнту Свабоды, на момант публікацыі яго тэлефон не адказвае.
Севярынец мяркуе, што яго будуць судзіць 4 кастрычніка.
Каментары