Улада

Асобы-2005

Аляксандар Мілінкевіч, Ян Павал ІІ, Том Стопард, Іван Ціхан, новая хваля беларускага року, Артур Клінаў, Мікалай Пінігін, Пётра Рудкоўскі, Мікола Кацук.

Жыцьцё пад лёдам

Некаторыя кажуць: у Беларусі нічога не адбываецца. Гістарычна краіна сапраўды перажывае палярную ноч. Але і пад лёдам цяперашняга жыцьця, у якім мараль падмененая мэтазгоднасьцю, а нацыя адчужаная ад дзяржавы, бруяць крыніцы, прабіваючы дарогу да «акіяну, якому імя Беларусь», як пісаў сёлетні юбіляр Уладзімер Караткевіч. Там, пад гладкім лёдам стабільнасьці – жывое жыцьцё, там фармуецца рэльеф будучыні.

Тыя, хто шукае герояў на гладкім лёдзе стабільнасьці, маюць клопат. Як вызначыць урадоўца году, калі там не засталося ніводнага чалавека з пазыцыяй? Хіба назавеш асобай году Сьцяпана Сухарэнку за тое, што таварыш праз 15 гадоў пасьля падзеньня турмы народаў хоча жыць па савецкіх законах?

Уключыце тэлевізар – ім няма каго паказваць, апроч аднаго чалавека. Сыстэма, якую сымбалізуе Кадэбіст-Ідэоляг, не прадугледжвае жывых герояў. Ёй ня трэба асобаў, бо на іхным фоне той адзін чалавек выглядае на сваю цану.

Выклік году – Мілінкевіч

Выклік году кінуў Аляксандар Мілінкевіч. Абсалютна невядомы тры месяцы таму, сёньня ён – увасабленьне выкліку, які незалежнае грамадзтва кінула дыктатуры. Мілінкевіч рызыкуе дзеля прынцыпаў, дарагіх кожнаму свабоднаму беларусу. Ён дзейнічае ў сытуацыі, у якой іншыя атрасаюць рукі.

Ян Павал ІІ. Сыход году

Вясна гэтага году асьвяцілася паміраньнем. Ян Павал ІІ быў першым у гісторыі папам, які павітаў беларускіх вернікаў па-беларуску. Ён быў таксама папам, які вымавіў словы «Ня бойцеся». І яны зьмянілі Цэнтральную Эўропу. Шкада, што ён так і не наведаў Беларусі.

Госьць году – Том Стопард

Госьцем году ў Беларусі стаў Том Стопард. Сусьветна вядомы драматург прыляцеў у Менск, каб паўдзельнічаць у рэпэтыцыях падпольнага Свабоднага тэатру. Геній умее зь першага позірку бачыць істотнае. Стопард знайшоў час наведаць падпольны Беларускі ліцэй.

Спартовец году – Іван Ціхан

Самым яскравым спартоўцам году быў слонімскі малатабоец Іван Ціхан, двухразовы чэмпіён сьвету. Ён увасабляе беларускую сілу – зычлівую і цягавітую.

Новая хваля беларускага року

«Таварыш Маўзэр», «Глюкі», «IQ-48», Руся, «Тарпач»... Малады беларускі рок займеў рэальную папулярнасьць. Іх пазнаюць, іх дыскі шукаюць, іх песьні слухаюць праз Інтэрнэт. Дзеці «N.R.M.» выйшлі на вяршыні гіт-парадаў, бо, як і бацькі, не баяцца гаварыць істотныя рэчы.

Год мэцэнатаў

Пакуль дзяржава занятая змаганьнем з уласным народам, культурныя праекты зьдзяйсьняюцца ў Беларусі ўсё больш за прыватныя грошы. Валянціна Дучыц арганізавала выставу твораў свайго бацькі Мікалая. Нашчадкі Яна Скрыгана выдалі ў «Залатой сэрыі» «Беларускага кнігазбору» збор твораў гэтага найтанчэйшага ў нашым пісьменстве стыліста. Міхась Скобла і «Лімарыюс» выдалі кнігу году – эпісталярны зборнік Ларысы Геніюш. Адліты Звон Свабоды. А колькі ўсяго зафундаваў Пятро Краўчанка…

Мастак году – Артур Клінаў

Чалавекам году ў галіне мастацтва, на думку «НН», стаў Артур Клінаў. Без дапамогі гулякаў зь Міністэрства культуры ён выдаў анталягічны альбом «Горад СОНца», які стварае «Вобраз Радзімы». Такой працы не было з часоў Пазьняковага фотаальбому «Менск», гэта значыць, з 1967 году.

Рэжысэр году – Мікалай Пінігін

вярнуўся ў Менск, каб паставіць непастаўнае – Коласавага «Сымона-музыку». Ягоная містэрыя стала самай яскравай тэатральнай падзеяй і ўвойдзе ў клясычны рэпэртуар беларускага тэатру.

Філёзаф году – Пётра Рудкоўскі

Гэты манах-дамініканец быў уганараваны прэміяй часопісу «ARCHE» «За сумленнае слова». Крытэр быў строга фармальны: артыкулы П.Рудкоўскага самыя наведваныя з матэрыялаў часопісу, якія выстаўляюцца на інтэрнэт-сайце. П.Рудкоўскага вылучае шырыня зацікаўленьняў: філёзаф, тэоляг, грамадазнаўца, ён карэктна вярнуў у беларускае мысьленьне этычны акцэнт. Ягоныя творы кантрастуюць з кактэйлем з постмадэрнісцкага рэлятывізму і прэмадэрнісцкай мэтафізычнасьці, уласьцівых беларускай інтэлектуальнай думцы 1990-х.

Навуковец году – Мікола Кацук

Мікола Кацук – сацыёляг, які пачаў пісаць якасную аналітыку на беларускай мове, адкінуўшы карпаратыўную этыку, што гэта забараняла. У гэтым нумары выходзіць гутарка зь ім.

Каментары

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў28

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам15

Пад Мінскам прадалі ўчастак за рэкордныя грошы

КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы30

Time змясціў на вокладку Трампа, які змятае дакументы ў Авальным кабінеце 3

За ўдзел у пратэстах судзяць 29-гадовую настаўніцу сталічнай гімназіі4

Кіраўнік МАРГ распавёў, што гандлю варта ўспомніць з савецкага мінулага11

Паглядзіце, колькі мінчукоў стаяла ў чарзе па ваду на Вадохрышча ФОТЫ11

Беспілотнікі атакавалі Казань. У горадзе чулі выбухі2

Былога прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса спрабуюць арыштаваць за згвалтаванне 15-гадовай актывісткі. Яна нарадзіла ад яго8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў28

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў

Галоўнае
Усе навіны →