Аляксандр Лукашэнка 22—23 сакавіка зробіць афіцыйны візіт у Грузію.
Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.
Праграмай візіту запланаваны афіцыйныя перамовы з прэзідэнтам Грузіі Гіоргіем Маргвелашвілі. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць бягучы стан і перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. У тым ліку размова пойдзе аб пашырэнні асартыменту і аб'ёмаў прадукцыі, развіцці вытворчай кааперацыі, стварэнні сумесных прадпрыемстваў ды інш.
Яны таксама абмяркуюць пытанні супрацоўніцтва ў галіне палітыкі, кантакты краін на міжнародных пляцоўках, сітуацыю ў свеце і рэгіёне.
Па выніках перамоў плануецца падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў.
Акрамя таго, плануюцца сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Грузіі Георгіем Квірыкашвілі, Каталікосам-Патрыярхам ўсёй Грузіі Іліёй II.
Каментары