Надвор'е

На гэтым тыдні — дождж і мокры снег

«Цыклон «Герварт», цэнтр якога сёння размяшчаецца на ўсходзе Беларусі, будзе вызначаць надвор'е ў нашай краіне яшчэ і ў наступныя суткі», — сказалі БелТА ў Гідрамеце.

На большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). На асобных участках дарог утворыцца галалёдзіца. У многіх раёнах краіны захаваецца моцны вецер з парывамі да 15—22 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў, днём па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей павысіцца да +7.

У сераду таксама будуць ападкі, але вецер сціхне. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, пры праясненнях да мінус 5. Днём будзе ад нуля да +6, па захадзе — да +8.

У чацвер чарговая сістэма атмасферных франтоў прынясе новую порцыю дажджоў і больш цёплае паветра з Заходняй Еўропы.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, ноччу месцамі, у асноўным па ўсходзе краіны, чакаецца мокры снег, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да +6, днём будзе +6—12. Толькі па паўночным усходзе ноччу пры праясненнях паветра да мінус 1-4 градусаў, днём будзе +2—5.

Каментары

Расія ўдарыла па Харкаве і трапіла ў шматпавярховы дом — пацярпелі 33 чалавекі

Расія ўдарыла па Харкаве і трапіла ў шматпавярховы дом — пацярпелі 33 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Доўгая дарога да Мінска. Колькі часу займалі падарожжы з Варшавы і Вільні ў XIX стагоддзі?3

Выйшаў трэйлер «Чорнага замка» па рамане Уладзіміра Караткевіча ВІДЭА10

Жыхары Цэнтральнай Еўропы рыхтуюцца да магутных паводак

На Youtube-канале «Бэйбус» з'явіліся мультывершы Андрэя Скурко «Хто жыве ў гаражы»

Грыбная поліўка — страва, што ратуе любы гарнір

Лічбы, ад якіх страшна. Больш за 280 тысяч беларусаў атрымалі дазволы на жыццё ў ЕС у 2023. Больш толькі ва ўкраінцаў53

У Бабруйску ўчора прапаў дзевяцігадовы хлопчык. Пошукі працягваліся ўсю ноч

Беларускам прапаноўваюць віп-шопінг са стылісткай у Італіі. Бонус — інвалід першай групы ў кампаніі. Навошта?7

Дэпутат Дзярждумы прапанаваў узарваць ядзерную бомбу на тэрыторыі Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўдарыла па Харкаве і трапіла ў шматпавярховы дом — пацярпелі 33 чалавекі

Расія ўдарыла па Харкаве і трапіла ў шматпавярховы дом — пацярпелі 33 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →