Выяўлены новы вірус-вымагальнік, які рассылае асабістыя фота і перапіску
Супрацоўнікі кампаніі McAfee выявілі вірус LeakerLocker у краме дадаткаў Google Play. Інфармацыя пра гэта была апублікаваная на сайце арганізацыі, паведамляюць інфармагенцтвы.
Асаблівасцю гэтага віруса з'яўляецца тое, што ён не шыфруе асабістыя даныя карыстальніка, а стварае іх рэзервовую копію. Пасля гэтага шкоднаснае ПЗ пагражае ўладальніку гаджэта разаслаць атрыманыя звесткі ўсім кантактам. Каб асабістыя фота і іншая інфармацыя не пайшлі да знаёмых, ахвяра павінна выплаціць вымагальнікам 50 даляраў.
Пакуль што былі зафіксаваныя дзве праграмы ў краме дадаткаў з гэтым вірусам — Booster & Cleaner Pro і Wallpapers Blur HD, якія аператыўна былі выдаленыя з Google Play.
Каментары