Эканоміка99

Міністр Заяц: З прадстаўнікамі Рассельгаснагляду вельмі складана гаварыць, тым больш пераконваць у чымсьці

22 мая міністры сельскай гаспадаркі і харчавання Расіі і Беларусі дамовіліся аб зняцці абмежаванняў на пастаўкі беларускай прадукцыі з 9 прадпрыемстваў. Праз некалькі дзён працягнуцца перамовы па іншых прадпрыемствах, для якіх пакуль расійскі рынак закрыты.

Чаму абмежаванні знялі толькі пераважна на цэльнамалочную прадукцыю, а для астатняй захавалі эмбарга ў інтэрв'ю «Сельскай газеце»расказаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц.

Леанід Заяц. Фота: ww.sb.by

— Рассельгаснагляд лічыць, што нібыта ў ёй з'явіліся антыбіётыкі. Усё гэта надуманае і не пацвярджаецца рэальнымі фактамі. Выходзіць парадокс: у адной прадукцыі прадпрыемства яны ёсць, у другой няма. Але ў малочных камбінатаў пастаянныя сыравінныя зоны.

І калі антыбіётыкі не выяўляюць у малацэ, кефіры, смятане, то іх не можа быць і ў сыры ці масле. Але з прадстаўнікамі Рассельгаснагляду вельмі складана гаварыць, тым больш пераконваць у чымсьці, — расказаў міністр.

Ён адзначыў, што на перамовах абстаноўка па-ранейшаму складаная, але беларускі бок «дзейнічае, настойвае, пераконвае». Прагрэс пакуль невялікі.

Пракаментаваў Леанід Заяц і ўведзеныя з 24 мая новыя абмежаванні на пастаўку прадукцыі, а таксама ўзмацненне лабараторнага кантролю прадукцыі некаторых прадпрыемстваў.

— Узмоцніцца нагляд за прадукцыяй як з расейскага, так і з нашага боку. Даследавацца будзе кожная партыя тавару. Акрамя таго, больш пільным стане кантроль на ўсіх стадыях вытворчасці: ад сыравіны да гатовай прадукцыі. У выпадку, калі ў расейцаў з'явяцца заўвагі, яны могуць закрыць прадпрыемства цалкам для паставак у іх краіну.

У самога міністра няма прэтэнзій да падначаленых яму заводаў і камбінатаў:

— Я не бачу падстаў для таго, каб папракаць хоць аднаго беларускага перапрацоўшчыка у тым, што ён выпускае няякасны тавар. Заўвагі могуць быць рабочага парадку, але яны ніяк не тычацца бяспекі вырабленых прадуктаў харчавання.

Міністр адзначыў, што беларускі бок працягне працу па адкрыцці астатніх прадпрыемстваў для Расіі.

— Неўзабаве зноў правядзем перамовы пра гэта. Прычым будзем настойваць, каб дазволілі пастаўкі ўсёй прадукцыі.

Каментары9

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Усе навіны →
Усе навіны

Belpol атрымаў спісы членаў выбарчых камісій

Пасля няшчаснага здарэння беларус памёр у палітычнай эміграцыі ў Польшчы2

Трамп абвясціў пра стварэнне мегапраекта па развіцці штучнага інтэлекту. У кампанію ўкладуць паўтрыльёна долараў4

Літоўскі дэпутат: Пашпарт Новай Беларусі не будзе прызнаны сапраўдным на тэрыторыі Літвы20

«Пачаліся фразы, чаму я не на вайне». У Варшаве збілі беларускага таксіста — яго прынялі за ўкраінца15

«А я буду галасаваць за Хіжняка…»1

Зяленскі заклікаў ЕС накіраваць ва Украіну 200 тысяч вайскоўцаў для гарантый бяспекі

Даляр даганяе еўра. Чаго чакаць беларусам?2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў снежні прадалі за 450 тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Галоўнае
Усе навіны →